Антон Станіслававіч Кулісевіч

беларускі дзяржаўны дзеяч

Антон Станіслававіч Кулісевіч (нар. 1967, в. Плябанаўцы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць) — работнік раённага кіравання ў Беларусі.

Антон Станіслававіч Кулісевіч
старшыня Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта[d]
з верасень 2011
Нараджэнне 1967
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны служачы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў вёсцы Плябанаўцы Бераставіцкага раёна. Паляк. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут у 1990 годзе па спецыяльнасці «агранамія».

Пасля заканчэння інстытута з 1991 года працаваў у Бераставіцкім раёне ў калгасе імя 22 з’езда КПСС (калгас «Беларусь», СВК «Падгорны») на пасадах: старэйшага агранома, галоўнага агранома, намесніка старшыні.

У 2006 годзе быў назначаны першым намеснікам старшыні Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Са жніўня 2010 года працаваў першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

З верасня 2011 года і па цяперашні час з’яўляецца старшынёй Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта.

З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Сям’я правіць

Жанаты, мае дзве дачкі.

Спасылкі правіць