Антон Фёдаравіч Мяцельскі

Антон Фёдаравіч Мяцельскі (1905, в. Дзюдзеў, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 29 верасня 1938, Мінск, турма НКВД) — беларускі педагог.

Антон Фёдаравіч Мяцельскі
Дата нараджэння 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 1938(1938-09-29)
Месца смерці
Месца працы

БіяграфіяПравіць

З сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў педагогам у Мар'інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19 лютага 1938. Асуджаны 20 верасня 1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да вышэйшае меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 23 ліпеня 1959. Асабовая справа М. № 14471-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

СпасылкіПравіць