Антон Сяргеевіч Цярэшчанка

(Пасля перасылкі з Антон Цярэшчанка)

Антон Цярэшчанка (нар. 20 верасня 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца петрыкаўскага «Шахцёра».

Футбол
Антон Цярэшчанка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Сяргеевіч Цярэшчанка
Нарадзіўся 20 верасня 1995(1995-09-20)[1] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр (Петрыкаў)
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2017 Беларусь Гомель 38 (1)
2017   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 26 (0)
2018 Беларусь ЮАС (Жыткавічы) 26 (0)
2019 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 11 (1)
2020 — Беларусь Шахцёр (Петрыкаў)
Нацыянальная зборная**
2015 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 красавіка 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 красавіка 2015.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

З 2013 года стаў выступаць за дубль «Гомеля». 14 верасня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе гамяльчан у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне матча з наваполацкім «Нафтанам» (1:5). У другой палове сезона 2015 ужо трывала асвоіўся ў аснове «Гомеля», у сезоне 2016 дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе і пасля гадавога перапынку вярнуцца ў элітны дывізіён.

У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту»[2], дзе гуляў у аснове. У студзені 2018 года вярнуўся ў арэнды ў «Гомель»[3], а ў лютым перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі — жыткавіцкага ЮАС[4]. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жыткавіцкі клуб[5].

Неўзабаве пасля зыходу з ЮАС накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў выніку пачаў у клубе сезон 2019, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У жніўні 2019 года пакінуў «Нафтан».

У пачатку 2020 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе.

МіжнароднаяПравіць

15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы з юніёрскай зборнай Украіны.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Гомель   31 1
2014 Д1 Гомель   1 0
2015 Д1 Гомель   12 0
2016 Д2 Гомель   25 1
2017 Д2 Граніт   26 0
2018 Д2 ЮАС   26 0
2019 (1) Д2 Нафтан   11 1

Зноскі

СпасылкіПравіць