Антон Эдмунд Станіслававіч Цеханавецкі
Антон (Атон) Эдмунд Станіслававіч Цеханавецкі (польск.: Otton Edmund Ciechanowiecki; 1816 — 6 лістапада 1878, Парыж) — дзяржаўны службовец, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Антон Эдмунд Станіслававіч Цеханавецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Дуброва | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1816[1] | ||||||
Смерць |
6 лістапада 1878[2]
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Цеханавецкія | ||||||
Бацька | Станіслаў Цеханавецкі[1] | ||||||
Маці | Вікторыя са Здзяхоўскіх[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Бітвы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Станіслава Іосіфавіча Цеханавецкага і Вікторыі са Здзяхоўскіх.
Вучыўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі і, верагодна, у Імператарскай гвардзейскай кадэцкай школе ў Пецярбургу. Скончыў Інстытут Корпуса інжынераў шляхоў зносін. Служыў у Паўлаўскім лейб-гвардыі палку. У 1837 годзе быў пісарам у канцылярыі маршалка шляхты Мсціслаўскага павета. Скончыў службовую дзейнасць у 1840 г. у чыне калежскага рэгістратара[3].
У 1857—1863 гадах маршалак дваранства Чавускага павета[4]. Уласнік маёнтка Дрыбін[3].
Удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў[4]. У ноч з 6 на 7 мая 1863 г. пасля першай бітвы пад Горкамі ў Дрыбіне спыніўся атрад Звярдоўскага «Тапор». За ўдзел у паўстанні быў асуджаны на ссылку ў Шадрынск у Сібір (1865—1867). Пасля амністыі ў 1867 годзе эміграваў у Францыю[3].
Памёр бяздзетным 6 лістапада 1878 года ў Парыжы. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз, квадрат 57, рад 3 з поўначы, магіла 5 з захаду[3].
Зноскі
- ↑ а б Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. Rachuba — Warszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
- ↑ Otton Edmund Ciechanowiecki // https://baza-nazwisk.de/suche.html?data=65261
- ↑ а б в г Otton Edmund Ciechanowiecki
- ↑ а б Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Літаратура
правіць- Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.