Антопальскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Антопальскі пасялковы Савет)

Анто́пальскі сельсавет (руск.: Антопольский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Антопаль.

Антопальскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Драгічынскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Антопаль
Дата ўтварэння 17 верасня 2013
Насельніцтва (2009) 1 183 (без Антопаля)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Антопальскі пассавет у складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў Драгічынскім раёне. 8 сакавіка 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне пассавета перададзены населеныя пункты скасаванага Першамайскага сельсавета[1]. 21 ліпеня 1980 года ў склад Галоўчыцкага сельсавета перададзены вёскі Корсунь, Пігановічы і Толкава[2]. 17 верасня 2013 года створаны Антопальскі сельсавет, які ўключыў усе населеныя пункты скасаванага Антопальскага пассавета (Антопаль, Вулька, Горыцы, Губерня, Падлессе, Першамайск, Свеклічы, Татарнавічы) і скасаванага Дзеткавіцкага сельсавета (Бобкі, Буды, Дзеткавічы, Дубавая, Залессе, Каты, Лавы, Менявеж, Новая Цемра, Ражок, Рашын) і частку населеных пунктаў скасаванага Галоўчыцкага сельсавета (Асіпавічы, Галік, Навасёлкі, Хамічыцы, Ямнік)[3].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў без Антопаля) — 1173 чалавекі[4], з іх 94,1 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  3. Решение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области Архівавана 15 чэрвеня 2021.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць