Антопальскі раён
Анто́пальскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1959 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Антопаль. Плошча раёна 900 км², 85 населеных пунктаў.
Антопальскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Антопаль |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 8 жніўня 1959 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 13 сельсаветаў: Акцябрскі, Аніскавіцкі, Асіпавіцкі, Галоўчыцкі, Гарадзецкі, Дзераўноўскі, Дзеткавіцкі, Дзямідаўшчынскі, Заніўеўскі, Іласкі, Каменскі, Першамайскі, Худлінскі.
16 ліпеня 1954 года скасаваны Асіпавіцкі, Дзераноўскі, Дзямідаўшчынскі, Заніўеўскі, Іласкі, Каменскі і Худлінскі, утвораны Грушаўскі і Імянінскі сельсаветы, вёскі Тыневічы і Пацы перададзены ў склад Драгічынскага раёна, вёска Пігановічы перададзена з Драгічынскага раёна[1]. 31 сакавіка 1959 года скасаваны Акцябрскі сельсавет.
8 жніўня 1959 года раён скасаваны. Антопаль і 4 сельсаветы (Галоўчыцкі, Дзеткавіцкі, Імянінскі і Першамайскі) перададзены ў Драгічынскі раён, Аніскавіцкі, Гарадзецкі і Грушаўскі сельсаветы — у Кобрынскі раён.
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.