Антрапаметрыя (ад грэч. Ανθρωπος — чалавек + μετρεω — вымяраю) — адзін з метадаў антрапалагічнага даследавання, які заключаецца ў вымярэнні чалавечага цела і яго частак для колькаснай характарыстыкі ўзроставых, палавых, канстытуцыянальных, расавых і інш. структурных групавых і папуляцыйных асаблівасцей. Для дакладнай фіксацыі і супастаўляльнасці атрыманых рознымі аўтарамі дадзеных распрацаваны уніфікаваныя міжнародныя стандарты вымярэнняў і спецыяльныя інструменты (антрапометр, цыркулі, каліперы, ганіёметры, стужкі і інш.). Для якаснай характарыстыкі прыкмет, якія немагчыма вымяраць (рысы твару, форма валасоў, колер валасоў, вачэй і скуры і інш.), складзены спецыяльныя шкалы уніфікаваных балавых ацэнак. Вылучаюць вымярэнні: цела — саматаметрыю, касцей шкілета — астэаметрыю, чэрапа — краніяметрыю.

Літаратура правіць

  • Морфология человека / [В. Г. Властовский, М. С. Войно, Т. Д. Гладкова и др.]; Под ред. Б. А. Никитюка, В. П. Чтецова. — М.: Изд-во МГУ, 1983. — 320 с.: ил.
  • Салівон, І. І. Антрапаметрыя / І. І. Салівон // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 32. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Тегако, Л. И., Саливон, И. И. Основы антропологии и экологии человека : учебное пособие для исторических факультетов высших учебных заведений. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 328 с. — ISBN 985-6234-37-9.
  • Тегако, л. И., Марфина, О. В., Радзевич-Грун, И. Основы антропологии: Учеб. пособие для студентов педагогических высших учебных заведений по биологическим специальностям / Л. И. Тегако, О. В. Марфина, И. Радзевич-Грун. — Мн.: Белорусская наука, 2008. — 380, [1] с. — ISBN 978-985-08-0945-2.