Антрапацэнтры́зм (ад грэч. άνθροπος — чалавек і лац.: centrum — цэнтр) — погляд, паводле якога чалавек ёсць цэнтр і вышэйшая мэта светабудовы. Цесна звязаны з тэлеалогіяй.

Антрапацэнтрызм у філасофіі правіць

У антычнай філасофіі прынцып антрапацэнтрызму быў сфармуляваны Пратагорам («Мера ўсіх рэчаў — чалавек»), пазней развіты ў этычным рацыяналізме Сакрата. Рысы антрапацэнтрызму назіраюцца ў прадстаўнікоў сярэдневяковай філасофіі  (руск.) — у патрыстыцы, творах Аўгусціна Аўрэлія, Бернара Клервоскага і інш.).

Прынцыпова новы характар антрапацэнтрызм набыў у культуры Адраджэння, калі ўвага мысляра акцэнтавалася на прыгажосці і велічы чалавека, яго высокім прызначэнні.

Элементы антрапацэнтрызму захоўваліся ў класічнай заходняй філасофіі (Клод Гельвецый, Людвіг Феербах), былі ўласцівы філосафам рэлігійнай і ірацыяналісцка-экзістэнцыялісцкай арыентацыі (Габрыэль Марсель, Альбер Камю і інш.).

Ідэі антрапацэнтрызму на Беларусі правіць

На Беларусі ідэі антрапацэнтрызму вядомы з XI ст., калі пачалі распаўсюджваюцца творы патрыстычнай літаратуры. У грамадскай думцы і культуры Беларусі XV—XVII стст. зацвярджаецца гуманістычны антрапацэнтрызм Адраджэння. Беларускія мысляры-гуманісты — Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі — адстойвалі высокую годнасць чалавека, грамадскае прызначэнне яго дзейнасці, самакаштоўнасць зямнога жыцця.

Літаратура правіць