Антрэпрэнёр
Антрэпрэнёр — уладальнік, арандатар, гаспадар прыватнага відовішчнага прадпрыемства (тэатра, цырка, інш.) — антрэпрызы або арганізатар гастрольнага турнэ труп і асобных акцёраў. У Заходняй Еўропе вядомыя з сярэдзіны 16 стагоддзя, на Беларусі — з 1770-х гадоў. Апрача камерцыйных існавалі антрэпрызы, звязаныя з тэатрам творчымі адносінымі: антрэпрэнёр-акцёр (Рычард Бёрбедж, Англія), антрэпрэнёр-рэжысёр (Макс Райнгарт, Германія), антрэпрэнёр-драматург (Мальер, Францыя) і інш. Першым беларускім антрэпрэнёрам быў Ігнат Буйніцкі. Функцыі антрэпрэнёраў выконвалі Фларыян Ждановіч і Уладзіслаў Галубок.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).