Антыбальшавіцкі блок народаў
Антыбальшавіцкі блок народаў — міжнародная антыкамуністычная палітычная арганізацыя, дзейнасць якой была накіравана на каардынацыю антысавецкага змагання ва Усходняй Еўропе і Азіі. Штаб-кватэра - Мюнхен (Германія).

Стварэнне правіць
Ідэйныя асновы для арганізацыі АБН паклаў яшчэ маніфест Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) у снежні 1940 г. Аднак спробы структурна аформіць арганізацыю былі зроблены толькі ў 1943 го. 25 чэрвеня 1943 г. бандэраўцы правялі падрыхтоўчую нараду прадстаўнікоў паняволеных народаў, а 21—22 лістапада 1943 г у Жытомірскіх лясах (в.Будэраж) адбылася нелегальная Першая канферэнцыя паняволенных народаў Усходу Еўропы і Азіі. На ёй быў створаны Нацыянальны камітэт паняволеных народаў для каардынацыі іх «рэвалюцыйнай барацьбы» («рэвалюцыйнага ходання») супраць «расійскага камунізму», прынятая палітычная платформа і маніфест (у канферэнцыі бралі ўдзел два прадстаўнікі Беларускай незалежніцкай партыі: капітан В.Ермаковіч і старэйшы лейтэнант Г.Маліноўскі. Капітан Ермаковіч пад псеўданімам «Дружны» падпісаў рэзалюцыю канферэнцыі). У 1944 г. у Кракаве адбылася новая канферэнцыя прадстаўнікоў «паняволеных народаў», на якой былі выпрацаваны канкрэтныя напрамкі супольнай працы і барацьбы. АБН быў створаны 16 красавіка 1946 г. у Пазінгу каля Мюнхена ў Заходняй Германіі на нелегальнай канферэнцыі дэлегатаў нацыянальна-вызваленчых арганізацый народаў Усходняй Еўропы і Азіі.
Дзейнасць правіць
АБН разгортвае актыўную прапагандысцкую працу на Захадзе: высылае звароты на міжнародныя канферэнцыі і кангрэсы, да ўрадаў заходніх краін, у якіх перасцерагаў іх перад «маскоўска-бальшавіцкай небяспекай», арганізуе мітынгі і прэс-канферэнцыі. АБН аказвае падтрымку антыбальшавіцкаму падполлю ў СССР, вядзе шырокую прапаганду. У праграмных дакументах АБН адзначалася: «Разгром бальшавізму і канчатковы падзел Расіі — імперыі — гэта першая мэта АБН, асноўная догма нашага змагання», «Мядзведзя трэба задушыць у яго бярлозе. Бальшавізм знікне аканчальна тады, калі будзе пераможаны ў сваім цэнтры — эвентуальная перамога на перыферыях заўсёды будзе часовай, бо атрутны газ будзе ізноў пранікаць усюды, дзе яшчэ яго няма, паводле закону распаўсюджвання». У той жа час АБН стаяў на прынцыпе поўнай незалежнасці кожнага народа ў яго этнаграфічных межах. АБН супрацоўнічаў з іншымі антыкамуністычнымі міжнароднымі арганізацыямі (у тым ліку з Сусветнай антыкамуністычнай лігай, у склад якой увайшоў у 1967 г., і Еўрапескай радай свабоды), актыўна рэагаваў на падзеі ў СССР. Фактычна арганізацыя даіснавала да распада савецкай імперыі, у якім ёсць і яе заслуга.
Ад самага пачатку ў працы АБН бралі актыўны ўдзел беларускія арганізацыі: Беларуская незалежніцкая партыя, Беларускі нацыянальны цэнтр, Беларуская цэнтральная рада, Беларускі вызваленчы фронт. Вядомыя беларускія дзеячы, як Станіслаў Станкевіч, Уладзімір Тамашчык і Дзмітрый Касмовіч, уваходзілі ў кіраўніцтва АБН. У ЗША існавала група «Беларускія сябры АБН». У яе кіраўніцтва ўваходзілі Анатоль Плескачэўскі, Уладзімір Пеляса і Міхась Сенька. Апроч таго ў склад Блоку ўваходзілі наступныя арганізацыі:
- Аб'яднаная гетманская арганізацыя (Украіна)
- Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (Украіна)
- Балгарскі нацыянальны фронт (Балгарыя)
- Венгерскі вызваленчы рух (Венгрыя)
- Грузінская нацыянальная арганізацыя (Грузія)
- Саюз эстонскіх змагароў за свабоду (Эстонія)
- Казацкі нацыянальны вызваленчы рух
- Камітэт «Свабодная Арменія» (Арменія)
- Латышская асацыяцыя за барацьбу супраць камунізму (Латвія)
- Літоўскі рух адраджэння (Літва)
- Нацыянальны туркестанскі саюзны камітэт
- Славацкі вызваленчы камітэт (Славакія)
- Харвацкі нацыянальны вызваленчы рух (Харватыя)
- Чэшскі нацыянальны камітэт (Чэхія)
- За свабоду В'етнама (В’етнам)
- Свабодная Куба (Куба)
Аднак найбольшую актыўнасць праяўлялі ўсё ж украінскія арганізацыі. Сваю дзейнасць АБН спыніў у 1996 г. у сувязі з выкананнем пастаўленых мэтаў, аднак яшчэ сёння існуюць асобныя групы АБН у ЗША, Бельгіі, Італіі, Аўстраліі, Аргенціне, як Амерыканскія члены АБН, куды ў свой час уваходзіў былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш Старэйшы. Моладзевыя секцыі дзейнічаюць у ЗША і Вялікабрытаніі.
Кіраўніцтва правіць
Прэзідэнты АБН правіць
Старшыні Народнай рады АБН правіць
- В.Бэрзіньш (Латвія)
- В.Каюм-Хан (?)
- Фердынанд Дзюрчанскі (Славакія)
- Ферэнц Фаркас дэ Кісбарнак (Венгрыя)
- Радаслаў Астроўскі (Беларусь)
Генеральныя сакратары правіць
- Ніко Накашыдзэ
- Ц.Пакорны
Сродкі масавай інфармацыі АБН правіць
- «ABN Correspondence» (1950 — 1996, на англійскай, нямецкай і французскай, пасля толькі на англійскай)
- «Resistencia y Liberación» (Буэнас-Айрэс)
- «L’est européen» (Парыж)