Антыгона (жонка Пелея)
(Пасля перасылкі з Антыгона, жонка Пелея)
Антыго́на (стар.-грэч.: Ἀντιγόνη) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Дачка Еўрытыяна, цара Фтыі. Жонка Пелея. Атрымаўшы ад жонкі Акаста Астыдаміі, якая закахалася ў Пелея і была ім адпрэчанай, ілжывае паведамленне, што Пелей збіраецца ажаніцца са Стэропай, дачкой Акаста, Антыгона павесілася[2]. Згадваецца ў Ферэкіда[3].