Антыкліна́ль, антыклінальная складка[1] — форма залягання пластоў горных парод, складка, павернутая пукатасцю ўверх.

Схематычны разрэз антыкліналі

Месца перагіну пластоў пароды называюць замком, паверхню, якае злучае перагіны — восевай паверхняй, бакі антыкліналі — крыламі.

У залежнасці ад становішча восевай паверхні і нахілу крылаў вылучаюць антыкліналі:

  • прамая,
  • нахіленая, перакуленая,
  • ляжачая.

Паводле абрысу ў плане: лінейная (калі даўжыня значна перавышае шырыню), брахіантыкліналь (калі даўжыня некалькі большая за шырыню) і геалагічны купал (калі шырыня прыкладна роўная даўжыні).

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць
  • Антыкліналь // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 104.
  • Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 12. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
  • Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978. (руск.)

Спасылкі

правіць