Антысавецкая прапаганда
Антысавецкая прапаганда — распаўсюджанне інфармацыі накіраванае на фарміраванне альтэрнатыўнай грамадскай думкі ў СССР[1].
Антысавецкая прапаганда як злачынства супраць СССР
правіцьУ СССР антысавецкая прапаганда лічыліся крымінальным злачынствам, называлася антысавецкай агітацыяй або антысавеччынай, што ў сваю чаргу было савецкім прапагандысцкім штампам, клішэ. Адпаведныя артыкулы былі ў Крымінальным Кодэксу СССР (БССР, РСФСР і ўсіх іншых савецкіх рэспублік), паводле іх, гэта спосаб вядзення ідэалагічнай барацьбы супраць савецкага грамадскага ладу праз распаўсюджанне праўдзівай, лжывай або скажонай інфармацыі і фарміраванне, такім чынам, антысавецкай, а ў асобных выпадках — антырасійскай грамадскай думкі для падрыву або аслаблення Савецкай улады у СССР[1]. (гл., напрыклад: Артыкул 58 Крымінальнага кодэкса РСФСР (1926))
Так, у першым савецкім Крымінальным кодэксе 1922 года ў раздзеле «контррэвалюцыйныя злачынствы» было некалькі артыкулаў, звязаных з распаўсюджваннем непажаданай інфармацыі:
- Артыкул 69 — антысавецкая агітацыя і прапаганда;
- Артыкул 70 — прапаганда і агітацыя для дапамогі міжнароднай буржуазіі;
- Артыкул 72 — выраб, захоўванне і распаўсюджанне літаратуры контррэвалюцыйнага зместу;
- Артыкул 73 — выдумкі і распаўсюджванне з контррэвалюцыйнай мэтай ілжывых чутак або неправераных звестак, якія могуць выклікаць паніку або недавер да ўлады і дыскрэдытацыю яе.
Гэтыя артыкулы вызначалі розныя пакаранні, у тым ліку — зняволенне тэрмінам да 7 гадоў. Падобныя артыкулы былі таксама ў крымінальных кодэксах саюзных рэспублік СССР.
Антысавецкай прапагандай у СССР таксама лічылася:
- абнародаванне інфармацыі пра тэрор і зверствы бальшавікоў перыяду рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, калектывізацыі, індустрыялізацыі і іншых мерапрыемстваў савецкай улады.
- любая інфармацыя, якая супярэчыла афіцыйнай савецкай прапагандзе.
- крытыка недахопаў «будаўніцтва камунізму» ў СССР, пры гэтым пакаранне за такую крытыку ў СССР фактычна было інструментам правядзення рэпрэсій супраць грамадзян;
Антысавецкая прапаганда 1917—1930-х гадоў
правіцьАнтысавецкая прапаганда ў Расіі і СССР
правіцьУпершыню антысавецкую прапаганду як спосаб вядзення ідэалагічнай барацьбы ўжылі бальшавікі — на VI з’ездзе РСДРП, які праходзіў з 26 ліпеня па 3 жніўня, была прызнана неабходнасць зняцця лозунга «Уся ўлада Саветам». Перад гэтым, у сваіх «Красавіцкіх тэзісах» (1917) Ленін адзначаў неабходнасць перадачы ўсёй улады Саветам, хоць і прызнаваў, што партыя бальшавікоў у новаабраных Саветах апынулася ў меншасці. Пасля Кастрычніцкага ўзброенага перавароту, у выніку якога бальшавікі змаглі стварыць падкантрольныя сабе Саветы, антысавецкая і антыбальшавіцкая прапаганда ў большасці выпадкаў атаясняліся.
У далейшым, антысавецкую прапаганду праводзілі палітычныя апаненты бальшавікоў. Асноўным інструментам вядзення антысавецкай прапаганды ў той час быў плакат, выкананы ў жанры карыкатуры.
Адметнай прыкметай антысавецкай прапаганды, якую праводзілі прадстаўнікі Белага руху і Белай арміі было тое, што прапаганда вялася з пазіцый абароны міру і свабодаў, захавання дзяржаўнасці Расіі, абароны праваслаўнай царквы і рускага народа, дабрабыту насельніцтва і яго сацыяльнага і гаспадарчага ладу.
Польская антысавецкая прапаганда
правіцьПольская антысавецкая прапаганда ўзнікла як адказ на падзеі польска-савецкай вайны. Адметнай прыкметай польскай антысавецкай прапаганды было тое, што ў значнай меры гэтая прапаганда таксама была антырасійскай, з акцэнтам на жорсткасці бальшавіцкіх расійскіх заваёўнікаў і іх цывілізацыйнай адсталасці.
Антысавецкая прапаганда ў іншых краінах
правіць28 лістапада 1918 Уінстан Чэрчыль, выступаючы ў сваёй выбарчай акрузе ў Дандзі, казаў: «Расія зведзена бальшавікамі да жывёльнага стану, да варварства. Бальшавікі падтрымліваюць сябе крывавымі забойствамі … Цывілізацыя цалкам знішчаная на гіганцкіх тэрыторыях, а бальшавікі паводзяць сябе як крыважэрныя бабуіны сярод руін гарадоў і трупаў сваіх ахвяр».
Антысавецкая прапаганда напярэдадні і ў перыяд Другой сусветнай вайны
правіцьАнтысавецкая прапаганда ў Англіі і Францыі
правіцьУсплёск антысавецкай прапаганды ў Англіі і Францыі адбыўся пасля правалу перамоў 1930-х гадоў аб стварэнні ў Еўропе сістэмы калектыўнай бяспекі з удзелам гэтых краін і СССР і наступнага збліжэння СССР і нацысцкай Германіі. Падобныя матэрыялы публікавалі у тым ліку левыя і камуністычныя выданні Англіі і Францыі, з-за чаго асобныя іх тыражы ў СССР былі канфіскаваныя і знішчаныя. Так, 29 лістапада 1939 англійская камуністычная газета «Дэйлі Уокер» пісала:
«Варта звярнуць асаблівую ўвагу на адзін з выпадаў містара Віларда супраць савецкай знешняй палітыкі, якая стала такой жа амаральнай, такой жа забойнай, такой жа антысацыяльнай, як і знешняя палітыка гітлераўскай Германіі»[2]
У той жа час газета «Парыжскі Матэн» пісала:
«Германскі народ і савецкая рэвалюцыя ідуць поплеч»
Антысавецкая прапаганда ў Англіі і Францыі падтрымлівалася ў значнай ступені ўрадамі гэтых краін.
Польская антысавецкая прапаганда
правіцьУсплёск польскай антысавецкай прапаганды напярэдадні і ў перыяд Другой сусветнай вайны быў абумоўлены, перш за ўсё, нападам СССР разам з гітлераўскай Германіяй. Нягледзячы на акупацыю Польшчы гэтая прапаганда вялася асобнымі журналістамі і каталіцкай царквой.
Фінская антысавецкая прапаганда
правіцьУсплёск фінскай антысавецкай прапаганды быў выкліканы нападам СССР на Фінляндыю пачынаючы з лістапада 1939 года. Гэтая прапаганда была накіравана на асвятленне агрэсіўных планаў СССР і на заахвочванне здачы ў палон савецкіх салдат[3].
Нямецкая антысавецкая прапаганда
правіцьУ Германіі антысавецкая прапаганда праводзілася сродкамі плаката, улётак, радыё і кіно з акцэнтам на «вызваленчай місіі» нямецкай арміі і злачынствах бальшавіцкай улады ў СССР. Так, кіно і фота дакументы пра Катынскі расстрэл, знятыя нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, у СССР разглядаліся як антысавецкая прапаганда.
На тэрыторыі Германіі таксама знаходзіліся радыёстанцыі, якія вялі радыётрансляцыі на СССР.
Ідэалагічнае і арганізацыйнае забеспячэнне прапаганды ў Германіі выконвала міністэрства прапаганды.
Антысавецкая прапаганда ў перыяд Халоднай вайны
правіцьУ перыяд Халоднай вайны антысавецкая прапаганда была накіравана, у асноўным, на асвятленні недахопаў савецкага грамадства ў параўнанні з грамадствамі развітых дэмакратый. Асноўнымі сродкамі вядзення антысавецкай прапаганды былі радыё («Голас Амерыкі», «BBC», «Свабодная Еўропа», «Радыё Ватыкана» і да т.п.) і кіно («Пілот рэактыўнага самалёта», «Чырвоная спякота» і іншыя).
Пад крымінальныя артыкулы аб антысавецкай прапагандзе ў гэты час таксама падпадалі літаратурныя творы Уладзіміра Вайновіча, Віктара Суворава і інш.
Антысавецкая прапаганда ў сучаснай Расіі
правіцьНе варта забываць, што менавіта Расія аднагалосна лічыцца правапераемніцай СССР. Яе геапалітычныя інтарэсы і ўнутраная палітыка ў цэлым захоўваюць накіраванасць на тыя ж вектары, што і ў часы СССР. Паколькі люстрацыя ў Расіі па вялікім рахунку не праведзена, відавочна, што эліты асцерагаюцца ісці супраць меркавання большасці, якая да гэтага часу лічыць само слова «антысавецкі» чымсьці негатыўным. Такім чынам, грамадства тут яшчэ не гатова да люстрацыі. Вось чаму інфармацыйныя матэрыялы, якія дэманструюць погляд на антыгуманныя па сутнасці савецкія рэаліі як на нешта перакручанае і чужое агульнаеўрапейскаму шляху развіцця цывілізацыі, грамадствам Расіі разглядаюцца як антысавецкія. Паколькі ў сучаснай Расіі значная частка грамадства (і, у першую чаргу, творчая інтэлігенцыя) не сумняецца ў неабходнасці асуджэння савецкага ладу, у краіне не могуць часам не з’яўляцца творы, накіраваныя на выкрыванне заплямленага крывёю савецкага рэжыму, напрыклад, кінафільмы «Жыла-была адна баба», «4 дні ў маі», «Служу Савецкаму Саюзу» і іншыя.