Антысемітызм
Антысемітызм — адзін з відаў ксенафобіі, форма нацыянальнай нецярпімасці, якая выяўляецца ў варожым стаўленні да яўрэяў як этнічнай або рэлігійнай групы, часта грунтуецца на забабонах. Паняцце значыць варожасць да яўрэяў або іўдзеяў, а не да ўсіх народаў семіцкай моўнай групы[1].
Гісторыя
правіцьЛічаць, што паняцце «антысемітызм» увёў нямецкі публіцыст Вільгельм Мар у 1879 годзе, які называў групу сваіх прыхільнікаў «антысеміцкай лігай»[2]. Нямецкі гісторык Міхаэль Уладзіка піша, што ўпершыню паняцце ўжыта ў энцыклапедыі «Rotteck-Welckeschen Staatslexikon» у 1865 годзе, а пасля памылкова прыпісана Мару[3].
Але з’ява вядома са старажытнасці. На думку шэрагу даследчыкаў[4], антысемітызм паўстаў і развіўся ў свеце антычнага паганства.
Антысемітызм у СССР
правіцьСталінскі антысемітызм не быў ні этнічным, ні расісцкім, ані выкліканым рэлігійнай антыпатыяй, як у Расійскай імперыі. Антысемітызм ператварыўся ў частку афіцыйнай палітыкі, калі стала зразумела, што Ізраіль займае прынцыповую праамерыканскую пазіцыю. Такім чынам сталінскі антысемітызм быў цалкам «палітычным», хоць гэта можа быць толькі прыцерушэннем[5]. Святлана Алілуева тлумачыць чысткі старых партыйных функцыянераў «антысемітызмам… які ўзрос у самой партыі»[6].
Падчас Другой сусветнай вайны кіраўніцтва СССР неахвотна прызнавала Халакост на акупаванай тэрыторыі. Сам Іосіф Сталін згадаў пра генацыд еўрапейскіх яўрэяў толькі аднойчы — у прамове 7 лістапада 1941 года. Савецкае кіраўніцтва сцвярджала на афіцыйным узроўні, што на акупаваных тэрыторыях нямецкія акупацыйныя ўлады ставяцца да яўрэяў як да ўсіх іншых народаў. Толькі ў снежні 1942 года, пасля ціску з боку сусветнага яўрэйскага грамадства, кіраўніцтва СССР выдала дэкларацыю «Выкананне плана па вынішчэнні яўрэйскага насельніцтва Еўропы гітлераўскім рэжымам»[7].
Вядомыя антысеміты
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Крапивенский С. Э.. Антисемитизм как феномен мировой культуры (15 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 26 мая 2010.
- ↑ Антисемитизм // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il
- ↑ Michael Wladika: Hitlers Vätergeneration: Die Ursprünge des Nationalsozialismus in der k.u.k. Monarchie. Böhlau, Wien 2005, ISBN 3205773373, S. 60
- ↑ Напрыклад, Louis H. Feldman. AntiSemitism in the Ancient World, 1997
- ↑ Medvedev, R., Medvedev Z. The unknown Stalin: his life, death and legacy / Roy Medvedev and Zhores Medvedev; translated by Ellen Dahrendorf. — Woodstock, N.Y.: Overlook Press, 2004. — 335 p. — P. 262. — ISBN 1585675024.
- ↑ Only one year / Svetlana Alliluyeva; Translated from the Russian by Paul Chavchavadze. — New York: Harper & Row, [1969]. — VIII, 444 p. — P. 153. — ISBN 0-06-010102-4.
- ↑ Smilovitsky, L. Antisemitism in the Soviet Partisan Movement, 1941—1944: The Case of Belorussia // Holocaust and Genocide Studies. — 2006. — Vol. 20. — № 2. — P. 209.
Літаратура
правіць- Антысемітызм у нацысцкай Германіі Архівавана 30 чэрвеня 2010.
- Антысемітызм. Катастрофа. Архівавана 9 ліпеня 2011.
- Küntzel M. National Socialism and Anti-Semitism in the Arab World Архівавана 27 верасня 2011.. Jewish Political Studies Review 17:1-2 (Spring 2005) (англ.)
- Ramin Jahanbegloo. The Holocaust Denial in Iran and Anti-Semitic Discourse in the Muslim World (англ.). Royal Holloway, University of London. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 2011-4-29.
Спасылкі
правіцьАнтысемітызм на Вікісховішчы |
- Post-Holocaust and Anti-Semitism Архівавана 13 чэрвеня 2010.
- Stephen Roth Institute. Antisemitism Worldwide, 2000/1. — University of Nebraska Press, 2002. — 360 p. — ISBN 9780803259454.
- Нацыянальны мемарыял Катастрофы (Халакоста) і Гераічнасці