Антыфанарый
Антыфанарый (ад лац.: antiphonarius) — літургічная кніга каталіцкай царквы, якая ўключае песнапенні службаў афіцыя — усіх дзённых службаў лацінскага абраду, акрамя імшы.

Першыя ўпамінанні пра антыфанарыі адносяцца да VIII — пачатку IX ст. У той час тэрмін выкарыстоўваўся ў розных сэнсах — як збор песнапенняў афіцыя ці толькі яго антыфонаў, як збор антыфонаў начнога афіцыя і інш. 3 XII—XIII стст. тэрмін набыў сучаснае значэнне.
Беларусь Правіць
Антыфанарый былі шырока распаўсюджанымі харальнымі зборнікамі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, аднак колькасць антыфанарыяў, якія захаваліся да сённяшняга часу, невялікая, зберагаюцца яны пераважна ў фондах музеяў і бібліятэк Літвы і Беларусі. Сярод рукапісных антыфанарыяў: «Antiphonale» з Віленскага кляштара бернардзінцаў (магчыма, XV ст., тытульны аркуш кнігі не захаваўся, таму нельга вызначыць яе дакладную дату), «Антыфанарый гасподніх свят і службаў святым, сабраны паводле абраду дамініканцаў» (1709), «Вялікі двухтомны антыфанарый гасподніх свят і свят розным святым» з Віленскага кляштара дамініканцаў (1752), «Антыфанарый гасподніх свят і службаў святым у адпаведнасці з абрадамі дамініканцаў» з Нясвіжскага кляштара дамініканцаў (т. 1—2, 18 ст.), «Антыфанарый гасподніх свят» з Гарадзенскага кляштара бернардзінцаў (2-я пал. 18 ст.), «Антыфоны свят ордэна бернардзінцаў для хору Слонімскага кляштара» (1770). Унікальны рукапісны помнік каталіцкай традыцыі, які дайшоў да сённяшняга часу, — антыфанарый з Будслаўскага кляштара бернардзінцаў (1751).
Літаратура Правіць
- Таццяна Мартынюк. Антыфанарый // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Григорианский хорал. М., 1997;
- Барабаш Н. Книги из исторических белорусских книжных собраний в фондах Национального музея историм и культуры Беларуси // Здабыткі дакументальныя помнікі на Беларусі. Мінск, 1998. Вып. 3;
- Ліхач Т. Тэорыя харальных спеваў на Беларусі. Мінск, 1999;
- Ліхач Т. Літургічная музыка на Беларусі. 4.1. Каталіцкая традыцыя. Мінск, 2008;
- Галамбош И. Реставрация антифонария XVI века // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры. Мінск, 2006. Ч. 1;
- Мартынюк Т. Антыфанарый XVIII стагоддзя з Будслаўскага кляштара бернардзінцаў // Научные труды Бел. гос. академии музыки. Минск, 2006. Вып. 13;
- Gonczarowa W. O manuskryptach klasztoru 00. Bernardynów w Wilnie // Nasza przeszłość: Studia z dziejów Kociola i kultury katolickiej w Polsce. Kraków, 1994. T. 82.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антыфанарый