Антыёх IX Кізікскі
Антыёх IX Кізікскі (Кізікен) (стар.-грэч.: Άντίοχος Κυζικηνός; пам. 95 да н.э.) — кіраўнік часткі тэрыторыі дзяржавы Селеўкідаў (з 114 да н.э.)[4]. Сын Антыёха VII Сідэта і Клеапатры Тэі.
Антыёх IX Кізікскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Άντίοχος Κυζικηνός | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Антыёх VIII Грып (116 — 96 да н.э.), Селеўк VI Епіфан Нікатар (96 — 95 да н.э.) |
||||||
Папярэднік | Антыёх VIII Грып | ||||||
Пераемнік | Антыёх X Набожны | ||||||
Нараджэнне | 135 да н.э. | ||||||
Смерць | 95 да н.э.[1] ці 96 да н.э.[2] | ||||||
Род | Селеўкіды[d] | ||||||
Бацька | Антыёх VII Сідэт | ||||||
Маці | Клеапатра Тэя | ||||||
Жонка | Клеапатра Селена[d] і Клеапатра IV | ||||||
Дзеці | Антыёх X Еўсеб Філапатар[3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПасля смерці бацькі ў Парфіі і вяртання дзядзькі Дэметрыя II Нікатара да ўлады ў 129 годзе да н.э. маці Антыёха адправіла сына ў горад Кізік (знаходзіўся на беразе Мармуровага мора). Ад гэтага ён атрымаў сваю мянушку «Кізікскі».
Антыёх вярнуўся ў 116 годзе да н.э. у Сірыю і прад’явіў правы на прастол. Краінай тады кіраваў яго стрыечны (зводны[5]) брат Антыёх VIII Грып. Пачалася міжусобная вайна, у якой у 112 годзе да н.э. загінула жонка Антыёха Клеапатра, забітая па загадзе жонкі Антыёха VIII Трыфены. Праз год Антыёх разбіў брата, захапіў у палон і забіў Трыфену. Урэшце, краіна была падзелена паміж братамі. Антыёху дасталіся Келесірыя і Фінікія.
У 96 годзе да н.э. Антыёх VIII быў забіты сваім саветнікам Гераклеонам, а ў наступным годзе сын Антыёха VIII Селеўк VI Эпіфан захапіў Антыёха Кізікскага і загадаў пакараць яго смерцю[6][7] (па іншых крыніцах, Антыёх скончыў з сабой, каб пазбегнуць палону[8]). Яго сын Антыёх X Эўсебес працягнуў барацьбу з сынамі Антыёха VIII.
Зноскі
- ↑ Антиох IX Кизикен // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1908. — Т. 2. — С. 783–784.
- ↑ Любкер Ф. Antiochus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 98–100.
- ↑ Антіохъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 373–374.
- ↑ Антиох, цари Сирии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Антыёх VIII і Антыёх IX былі адначасова зводнымі братамі (іх маці Клеапатра Тэя спачатку выйшла замуж за Дэметрыя II, потым за Антыёха VII) і стрыечнымі (іх бацькі, адпаведна, Дэметрый II і Антыёх VII былі роднымі братамі).
- ↑ Mahlon H. Smith
- ↑ Рыжов К. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия
- ↑ George Rawlinson M. A. History of the Syrian Kingdom of the Seleucidae
Спасылкі
правіць- Антыёх IX Кізікскі (англ.). — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.