Антыёх VI Дыяніс Эпіфан
(Пасля перасылкі з Антыёх VI Дыяніс)
Антыёх VI Дыяніс Эпіфан (каля 148 да н.э. — 138 да н.э.) — малалетні кіраўнік дзяржавы Селеўкідаў[4]. Сын Аляксандра I Баласа і Клеапатры Тэі.
Антыёх VI Епіфан Дыяніс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Αντίοχος Επιφανής Διονυσος | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Дэметрый II Нікатар (145 — 142 да н.э.) | ||||||
Папярэднік | Аляксандр I Валас | ||||||
Пераемнік | Дыядот Трыфан | ||||||
Нараджэнне | каля 148 да н.э. | ||||||
Смерць | 138 да н.э., 142 да н.э.[1] ці 141 да н.э.[2] | ||||||
Род | Селеўкіды[d] | ||||||
Бацька | Аляксандр I Валас[1][3] | ||||||
Маці | Клеапатра Тэя | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фактычна Антыёх не кіраваў. У 145 годзе да н.э. абвешчаны Дыядотам Трыфанам царом у процівагу Дэметрыю II Нікатару. У 142 годзе да н.э. Дыядот Трыфан зрынуў Антыёха і стаў аднаасобна кіраваць краінай, у 138 годзе да н.э. абвешчана, што Антыёх хворы і патрабуецца хірургічная аперацыя, якая, меркавана, была скарыстана для ўтойвання яго забойства Дыядотам Трыфанам.
Зноскі
- ↑ а б Антиох VI // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1908. — Т. 2. — С. 781–782.
- ↑ Любкер Ф. Antiochus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 98–100.
- ↑ Антіохъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 373–374.
- ↑ Антиох, цари Сирии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- Антыёх VI Дыяніс Эпіфан (англ.). — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.