Антыёх VI Дыяніс Эпіфан

Антыёх VI Дыяніс Эпіфан (каля 148 да н.э. — 138 да н.э.) — малалетні кіраўнік дзяржавы Селеўкідаў[4]. Сын Аляксандра I Баласа і Клеапатры Тэі.

Антыёх VI Епіфан Дыяніс
Αντίοχος Επιφανής Διονυσος
Манета Антыёха VI. На рэверсе намаляваны Кастар і Палідэўк, грэчаскі надпіс ΒΑΣΙΛΕΩΣ ΑΝΤΙΟΧΟΥ («кароль Антыёх»). Дата ΘΞΡ пазначае 169 год эры Селеўкідаў, што адпавядае 144—143 гг. да н.э.
Манета Антыёха VI. На рэверсе намаляваны Кастар і Палідэўк, грэчаскі надпіс ΒΑΣΙΛΕΩΣ ΑΝΤΙΟΧΟΥ («кароль Антыёх»). Дата ΘΞΡ пазначае 169 год эры Селеўкідаў, што адпавядае 144143 гг. да н.э.
13-ы цар Імперыі Селеўкідаў
145142 да н.э.
Сумесна з Дэметрый II Нікатар (145142 да н.э.)
Папярэднік Аляксандр I Валас
Пераемнік Дыядот Трыфан
Нараджэнне каля 148 да н.э.
Смерць 138 да н.э., 142 да н.э.[1] ці 141 да н.э.[2]
Род Селеўкіды[d]
Бацька Аляксандр I Валас[1][3]
Маці Клеапатра Тэя
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фактычна Антыёх не кіраваў. У 145 годзе да н.э. абвешчаны Дыядотам Трыфанам царом у процівагу Дэметрыю II Нікатару. У 142 годзе да н.э. Дыядот Трыфан зрынуў Антыёха і стаў аднаасобна кіраваць краінай, у 138 годзе да н.э. абвешчана, што Антыёх хворы і патрабуецца хірургічная аперацыя, якая, меркавана, была скарыстана для ўтойвання яго забойства Дыядотам Трыфанам.

Зноскі

  1. а б Антиох VI // Еврейская энциклопедияСПб.: 1908. — Т. 2. — С. 781–782.
  2. Любкер Ф. Antiochus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 98–100.
  3. Антіохъ // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 2. — С. 373–374.
  4. Антиох, цари Сирии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі правіць