Антэклі́за (ад анты… + стар.-грэч.: κλισις — нахіл) — вялікае скляпеннепадобнае падняцце паверхні крышталічнага фундамента ў межах платформаў (пліт); процілегласць сінеклізы.

Мае круглаваты або выцягнуты контур, памеры ў папярочніку да некалькіх соцень кіламетраў. Фарміруецца на працягу некалькіх геатэктанічных этапаў як зона павольнага падняцця зямной кары на фоне апускання сумежных структур. Таму на антэклізе магутнасць платформавага чахла памяншаецца ад перыферыі да цэнтра, месцамі на зямную паверхню выходзяць пароды фундамента  (укр.). На Рускай пліце Усходне-Еўрапейскай платформы вядомы Беларуская антэкліза (у цэнтральнай і паўднёва-заходняй частках Беларусі) і Варонежская антэкліза (заходняе крыло — на ўсходзе Беларусі).

Літаратура правіць