Антэ Павеліч
А́нтэ Па́веліч (харв.: Ante Pavelić [ǎːnte pǎʋelit͡ɕ]; 14 ліпеня 1889, Коніц, Боснія і Герцагавіна — 28 снежня 1959, Мадрыд, Іспанія) — харвацкі дзяржаўны дзеяч, глава тэрарыстычнай нацысцкай арганізацыі ўсташаў. Па адукацыі і прафесіі адвакат. У 1915—29 сакратар нацыяналістычнай Харвацкай партыі права. У 1929 арганізаваў у Італіі арганізацыю ўсташаў. У 1941—45 глава Незалежнай дзяржавы Харватыя, створанай ў красавіку 1941 пры падтрымцы нацыстаў і італьянскіх фашыстаў. Арганізатар пераследавання і генацыду сербаў, яўрэяў, цыганаў і тэрору супраць палітычных праціўнікаў. У 1945 збег з Югаславіі (хаваўся ў Аўстрыі, Італіі, Аргенціне, Іспаніі). У 1945 завочна прысуджаны югаслаўскім народным судом да смяротнага пакарання смерцю. Памёр 28 снежня 1959 у Мадрыдзе.
Антэ Павеліч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ante Pavelić | |||||||
|
|||||||
Манарх | Таміслаў II (1941—1943) | ||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Младэн Лоркавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Слаўка Кватарнік | ||||||
Пераемнік | Міраслаў Наўраціл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
Нараджэнне |
14 ліпеня 1889 Брадзіна, Боснія, Аўстра-Венгрыя |
||||||
Смерць |
28 снежня 1959 (70 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя |
Харвацкая партыя права (1910—1929) Усташы (1929—1945) Харвацкі вызваленчы рух (1956—1959) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | Адвакат | ||||||
Дзейнасць | адвакат[d] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ Павелич Анте // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антэ Павеліч
- Біяграфія Архівавана 18 жніўня 2007.