Анунд Якаб
Анунд Якаб, або Анунд Вугляпал (шведск.: Anund Jakob; 25 ліпеня 1007—1050) — кароль Швецыі (1022—1050), сын Олафа Шатконунга і Астрыд.
Анунд Якаб шведск.: Anund Jakob | ||
![]() | ||
Манета Анунда Якаба, адчаканеная ў Сігтуне. | ||
| ||
---|---|---|
1022 — 1050 | ||
Папярэднік | Олаф Шатконунг | |
Пераемнік | Эмунд Стары | |
Дзейнасць | манарх | |
Нараджэнне | каля 24 ліпеня 1008 | |
Смерць | 8 кастрычніка 1050 (42 гады) ці 1050 | |
Дынастыя | Мунсё[d] | |
Бацька | Олаў Шатконунг | |
Маці | Эстрыд Абадрыцкая або Эдла Венедская[d] | |
Жонка | Гунхільд[d] | |
Дзеці | няма | |
БіяграфіяПравіць
Вядома, што сын Олафа Шатконунга быў хрышчоны пры нараджэнні і атрымаў хрысціянскае імя Якаб у гонар Святога Якава. У 1019 годзе, калі бонды паднялі мяцеж супраць караля Олафа, на тынгу ва Упсале Якаб быў абвешчаны конунгам. Аднак у сувязі з тым, што пераважная большасць насельніцтва Швецыі былі язычнікамі, Якаба прымусілі прыняць старажытнашведскае дынастычнае імя Анунд. Уступіўшы ў перамовы з бацькам, Анунд Якаб падзяліў з ім каралеўскую ўладу. Пасля смерці Олафа Шатконунга ў 1022 годзе Анунд стаў аднаасобным кіраўніком Швецыі.
У тым жа годзе кароль Нарвегіі Олаф II заключылі з Анундам Якабам ваенны саюз, накіраваны супраць караля Англіі і Даніі Кнуда I Вялікага. У 1026 годзе, скарыстаўшыся адсутнасцю караля Кнуда ў Даніі, нарвежскі кароль атакаваў і разарыў узбярэжжа Зеландыі, а войска Анунда ўварвалася ў Сконэ. У гэты ж час у Даніі рэгент ярл Ульф паспрабаваў пасадзіць на прастол Хардэкнуда — малалетняга сына Кнуда Вялікага. Сабраўшы велізарную армію, Кнуд неадкладна вярнуўся ў Данію. Падчас бітвы пры Хельгэ Кнуду ўдалося прымусіць нарвежска-шведскі флот да ўцёкаў. Ярл Ульф па загадзе Кнуда быў забіты. Яго сын Свен бег і паступіў на службу да Анунда Якаба. У 1028 годзе кароль Даніі падпарадкаваў сабе Нарвегію і цэнтральныя раёны Швецыі. Аднак неўзабаве Анунду Якабу ўдалося вярнуць кантроль над сваімі правінцыямі. Вядома, што з 1030 года ў Сігтуне, найбуйнейшым шведскім гандлёвым цэнтры, пачынаецца чаканка манет Анунда Якаба.
Пасля захопу Кнудам Магутным Нарвегіі кароль Олаф II адпраўляецца ў выгнанне ў Гардарыкі да Яраслава Мудрага. Жонка Олафа Астрыд, якая прыходзіцца Анунду зводнай сястрой, і іх дачка Ульвхільд знайшлі прытулак пры двары шведскага караля. У 1030 годзе кароль Олаф прадпрымае спробу вярнуць сабе нарвежскі прастол. Прыбыўшы з Русі ў Швецыю, Олаф звяртаецца да Анунда за дапамогай. Не жадаючы ўступаць у новы канфлікт з Кнудам Магутным, Анунд тым не менш даў Олафу 400 сваіх дружыннікаў і дазволіў набраць у Швецыі войска. Выступіўшы ў паход, Олаф пацярпеў паражэнне ў бітве пры Стыкластадзіры і загінуў. Пасля смерці Олаф быў прызнаны святым. Яго жонка Астрыд выйшла замуж за Анунда Якаба, свайго зводнага брата. Калі ў 1035 годзе, сын Олафа Святога — Магнус быў запрошаны на трон нарвежскай знаццю, Анунд Якаб падтрымаў яго і дапамог набраць войска. Аднак, калі кароль Нарвегіі Магнус у 1042 годзе стаў яшчэ каралём Даніі, Анунд аказвае дапамогу прэтэндэнту на дацкі прастол Свену Эстрыдсену.
Ва ўнутранай палітыцы Анунд Якаб праводзіў цвёрдую лінію па насаджэнні хрысціянства і ўмацаванні каралеўскай улады ў Швецыі. Нязгодныя або ліквідаваліся фізічна, або выганяліся з краіны. Іх маёмасць спальвалася дашчэнту, за што Анунду далі мянушку Вугляпал.[1] Дата смерці Анунда Якаба невядомая, аднак, паводле хронік, пасля 1050 года каралём Швецыі ўжо быў яго брат Эмунд.
ПродкіПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Джонс Г. "Викинги. Потомки Одина и Тора. / Пер. с англ. З. Ю. Метлицкой. — М., ЗАО Центрполиграф, 2004. — 445 с.
- Рыжов К. В. «Все монархи мира. Западная Европа». — М., "Издательство «Вече», 2001. — 560 с.
- Успенский Ф. Б. «Имя и власть: выбор имени как инструмент династической борьбы в средневековой Скандинавии». — М., Языки русской культуры, 2001. — 144 с.
- Стриннгольм А. «Походы викингов». / Перевод с нем. яз. А. Шемякина. — М., ООО «Издательство АСТ», 2002. — 400 с.
- Гуревич А. Я. «Походы викингов». — М., «КДУ», 2005. — 2-е изд. испр. — 208 с.
СпасылкіПравіць
- Усе манархі свету
- Сноры Стурлусан. «Круг Зямны» Сага пра Олафа Святога
- Сноры Стурлусан. «Круг Зямны» Сага пра Магнуса Добрага
- Адам Брэменскі «Дзеянні архіепіскапаў Гамбургскай царквы»
Папярэднік: Олаф Шатконунг |
Кароль Швецыі 1019—1050 |
Пераемнік: Эмунд Стары |