Ануфрый Нестаравіч Андрушчанка

(Пасля перасылкі з Ануфрый Андрушчанка)

Ануфрый Нестаравіч Андрушчанка (24 чэрвеня 1907, Кіеўская вобласць, Украіна — 1991) — дэкан геаграфічнага факультэта БДУ (19361938), выканаўца абавязкаў рэктара БДУ (19371938). Навуковец-географ, працаваў у галіне глебазнаўства і геаграфіі глебаў, таксама займаўся гісторыяй геаграфічнай навукі.

Ануфрый Нестаравіч Андрушчанка
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1907(1907-06-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 1991
Грамадзянства
Род дзейнасці географ
Навуковая сфера soil geography[d] і глебазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат геаграфічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Boris Polynov[d]
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і.

Паводле камсамольскага набору паступіў у Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыў у 1932 годзе. Здольнага Андрушчанку пакінулі ў аспірантуры, дзе ён праходзіў падрыхтоўку пад кіраўніцтвам акадэміка Барыса Барысавіча Палынава.

Пасля заканчэння аспірантуры быў накіраваны ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

У 19361938 гадах працаваў дэканам геаграфічнага факультэта БДУ. У 19371938 гадах выконваў абавязкі рэктара БДУ. У 1937 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Умовы глебаўтварэння і глебава-меліяратыўная характарыстыка Ніжняга Заволжа» (арыг. рас. «Условия почвообразования и почвенно-мелиоративная характеристика Нижнего Заволжья»).

У 19381940 працаваў загадчыкам кафедры фізічнай геаграфіі ў Кіеўскім дзяржаўным педінстытуце імя Горкага.

У 1940 накіраваны ў Пінск. Там працуе намеснікам дырэктара па вучэбнай і навуковай частцы Пінскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута і загадчыкам кафедрай геаграфіі і прыродазнаўства.

У 19411942 у эвакуацыі ў Сяміпалацінску (Казахстан). Працаваў дэканам прыродазнаўча-геаграфічнага факультэта і дацэнтам кафедры фізічнай геаграфіі Сяміпалацінскага дзяржаўнага педінстытута імя Крупскай.

У 19421947 — дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі Кіраўскага педінстытута імя Леніна.

У 19491952 — дацэнт і загадчык кафедрай фізічнай геаграфіі ва Уральскім дзяржаўным універсітэце (Свярдлоўск). Загадам ад 28 снежня 1955 Андрушчанка быў прызначаны дэканам геолага-геаграфічнага факультэта і прапрацаваў на гэтай пасадзе да 1958.

У 1959 ён трапляе на Далёкі Усход, дзе да 1962 ўзначальвае Далёкаўсходні ўніверсітэт (Уладзівасток).

Апошнія 30 гадоў жыцця А. Н. Андрушчанкі звязаныя з Беларуссю. Ён узначальваў кафедры геаграфіі Брэсцкага і Мінскага педінстытутаў.

Працы правіць

  • Естественно-исторические условия комплексной степи Джаныбекского района Западно-Казахстанской области. Минск, 1956. 172 с.
  • История географии. Минск, 1962. Ч. 1. География в древние и средние века. 140 с. (В соавторстве с В. А. Дементьевым)
  • К истории развития советской географической науки. Минск, 1978. 103 с.
  • Развитие географии в СССР. Минск, 1978. 107 с.
  • Как образуется климат. Минск, 1979. 96 с (В соавторстве с А. И. Исуповой)
  • Материалы для самостоятельной работы студентов по физической географии СССР. Минск, 1985.

Спасылкі правіць