Ануфрый Багдановіч

Ануфрый Фадзеевіч Багдановіч (6 сакавіка 1786 — пасля 6 верасня 1849) — дзяржаўны службовец.

Ануфрый Багдановіч
Багорыя
Багорыя
маршалак шляхты Вілейскага павета
1820 — 1823
харунжы Вілейскага павета[d]
1814 — 1817
Нараджэнне 6 сакавіка 1786(1786-03-06)
Смерць не раней за 6 верасня 1849
Род Багдановічы
Бацька Тадэвуш Багдановіч[d]
Жонка Ружа з Гечэвічаў[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Багдановічаў[1] герба «Багорыя»[2]. Сын Тадэвуша, старосты самніцкага і лоўчага менскага, і Людвігі з Вышынскіх. Нарадзіўся 6 сакавіка 1786 года, ахрышчаны ў Ільскім касцёле[2].

У 1814—1817 гг. вілейскі павятовы харунжы, у 1820—1823 гадах вілейскі павятовы маршалак[1].

Спадчыннік маёнтка Мануілы Вілейскага павета ў 1834 годзе[2].

Сям’я правіць

2 кастрычніка 1823 года ў Мінскім кафедральным касцёле пабраўся шлюбам з Ружай з Гечэвічаў (каля 1804 — пасля 06.09.1849), дачкой мінскага губернатара Вікенція Гечэвіча[1].

Зноскі

  1. а б в ГЕЧЕВИЧ Викентий (Винцент) Иванович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.
  2. а б в Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. Б / С. Рыбчонак [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : НАРБ, 2007. — С. 41. — 672 с. — ISBN 978-985-6372-52-3.