Ануфрый (Беразоўскі)

Мітрапаліт Ануфрый (свецкае імя Арэст Беразоўскі; нарадзіўся 5 лістапада 1944, в. Карытнэ, Выжныцкі раён, Чарнавіцкая вобласць) — украінскі праваслаўны дзеяч. З 17 чэрвеня 2014 года — Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны.

Ануфрый (Беразоўскі)
укр.: Онуфрій
Ануфрый (Беразоўскі)
Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны[d]
з 17 жніўня 2014
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Арэст Беразоўскі
Нараджэнне 5 лістапада 1944(1944-11-05) (79 гадоў)

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра I ступені ордэн Дружбы
Ордэн свяціцеля Інакенція мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага II ступені Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1969—1972 гадах навучаўся ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. 18 гадоў быў у браціі Троіца-Сергіевай Лаўры.

Пастрыжаны ў манаства ў 1971 годзе. У 1971 года рукапакладзены ў іерадыякана, у 1972-м — іераманаха, у 1980-м — ігумена, 1986-м — архімандрыта. У 1984 годзе прызначаны настаяцелем Спаса-Праабражэнскага храма Афонскага падворкі ў вёсцы Лукіно, у 1985-м — благачынным Свята-Троіца-Сергіевай Лаўры. У 1988—1990 гадах быў намеснікам Пачаеўскай Лаўры.

У 1990 годзе хіратанісаны ў епіскапа Чарнавіцкага і Букавінскага. Падчас расколу Украінскай царквы ў 1992 годзе адмовіўся падтрымаць аўтакефалію. У 1994 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа і прызначаны пастаянным членам Святога Сінода УПЦ. У 2000 годзе узведзены ў сан мітрапаліта. З 2009 года член Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.

24 лютага 2014 года абраны на пасаду Месцаахоўніка Кіеўскай мітрапаліцкай катэдры ў сувязі з немагчымасцю ажыццяўляць выкананне абавязкаў прадстаяцеля мітрапалітам Уладзімірам, які памёр 5 ліпеня[1].

Зноскі

  1. Біяграфія новага зверхніка УПЦ МП(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2020. Праверана 27 студзеня 2020.

Спасылкі правіць