Анхель Дзі Марыя
А́нхель Фабія́н дзі Мары́я Эрна́ндэс (ісп.: Ángel Fabián di María Hernández; нар. 14 лютага 1988, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Аргенціны. Чэмпіён свету 2022 года, уладальнік Кубка Амерыкі 2021 года.
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Анхель Фабіян Дзі Марыя Эрнандэс | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушкі | Локшына (ісп.: El Fideo) | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 лютага 1988[1][2][…] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 22 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ераПравіць
Дзі Марыя пачаў сваю прафесійную футбольную кар’еру ў 2005 годзе, калі дэбютаваў за родны клуб «Расарыа Сентраль». У студзені 2007 года ён меў магчымасць перайсці ў клуб расійскай Прэм’ер-лігі, калі «Рубін» прапанаваў яму кантракт, аднак ігрок адмовіўся ад такога развіцця кар’еры.
У ліпені 2007 года Анхель перайшоў у склад партугальскай «Бенфікі», якая выклала за іграка 6 млн еўра, атрымаўшы 80 % правоў на футбаліста. Пазней, у жніўні 2008 года, партугальскі клуб выкупіў астатнюю частку правоў за 2 млн еўра. Дзі Марыя падпісаў новы кантракт з «Бенфікай» у кастрычніку 2009 года, падоўжыўшы яго яшчэ тры гады. 27 лютага 2010 года Дзі Марыя забіў свой першы хет-трык у матчы супраць «Лейшойнша».
28 чэрвеня 2010 года мадрыдскі «Рэал» размясціў на сваім сайце інфармацыю, што яны прыйшлі да пагаднення з «Бенфікай» паводле трансферу Дзі Марыі. 7 ліпеня 2010 года Дзі Марыя прыбыў у Мадрыд напрасткі з Буэнас-Айрэса[4], і прайшоў медыцынскае абследаванне 8 ліпеня[5]. Анхель дэбютаваў 4 жніўня 2010 года ў таварыскім матчы супраць клуба «Амерыка», дзе «Рэал» перамог з лікам 3:2. 22 жніўня Дзі Марыя забіў свой першы гол у іншай таварскай сустрэчы супраць клуба «Эркулес», у якік «Рэал» перамог з лікам 3:1.
26 жніўня 2014 года Дзі Марыя падпісаў пяцігадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд», які выклаў за паўабаронцу 59,7 млн фунтаў, што стаў пятым самым дарагім трансферам усіх часоў і самым дарагім брытанскім падпісаннем[6]. Ужо 30 жніўня Анхель дэбютаваў за новы клуб у матчы супраць «Бернлі», які скончыўся з лікам 0:0. Ігрок атрымаў пашкоджанне і быў заменены на 70-й хвіліне[7].
Пасля няўдалага сезона ў складзе «Манчэстэр Юнайтэд» Дзі Марыя вырашыў пакінуць Англію. 6 жніўня 2015 года ігрок падпісаў чатырохгадовы кантракт з французскім «Пары Сен-Жэрмен». Як мяркуецца, сума трансферу склала 63 млн еўра.
У маі 2022 года «Пары Сен-Жэрмен» абвясціў аб сыходзе Дзі Марыі па заканчэнні кантракта[8]. У ліпені 2022 года футбаліст у якасці свабоднага агента падпісаў аднагадовае пагадненне з «Ювентусам»[9].
Міжнародная кар’ераПравіць
Дзі Марыя прымаў удзел на турніры Алімпійскіх гульняў у Пекіне, дзе разам з каманд дамогся залатых медалёў. Анхель быў уключаны ў заяўку зборнай Аргенціны ў якасці аднаго з 23 ігракоў на чэмпіянат свету па футболе 2010. 11 жніўня 2010 года ён забіў першы гол за нацыянальную зборную ў Дубліне ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірландыі. Гульня скончылася з лікам 1:0.
ДасягненніПравіць
КлубныяПравіць
«Бенфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2010
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі (2): 2009, 2010
«Рэал»:
- Чэмпіён Іспаніі: 2012
- Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2011, 2014
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2015
«Пары Сен-Жэрмен»:
- Чэмпіён Францыі (5): 2016, 2018, 2019, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Францыі (5): 2016, 2017, 2018, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка французскай лігі (4): 2016, 2017, 2018, 2020
- Уладальнік Суперкубка Францыі (4): 2016, 2018, 2019, 2020
МіжнародныяПравіць
- Чэмпіён свету: 2022
- Пераможца Кубка Амерыкі: 2021
- Пераможца Фіналісімы: 2022
- Залаты прызёр Алімпійскіх гульняў: 2008
Зноскі
- ↑ Ángel Di María // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ángel Di María // FBref.com
- ↑ ANGEL FABIAN DI MARIA // Argentine Soccer Database
- ↑ Di Maria arrives in Madrid. Real Madrid C.F.
- ↑ Di Maria passes physical. Real Madrid C.F.
- ↑ Ángel di María completes record £59.7m move to Manchester United. The Guardian
- ↑ Angel Di Maria makes his Premier League debut. The Telegraph
- ↑ Футбол. Чемпионат Франции. Анхель Ди Мария попрощался с "ПСЖ". pressball.by
- ↑ Футбол. Чемпионат Италии. Анхель Ди Мария стал игроком "Ювентуса".. pressball.by
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анхель Дзі Марыя