Анятова

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Анято́ва[1] (трансліт.: Aniatova, руск.: Анетово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.

Вёска
Анятова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Анятоў
двор Раўнаполле
Насельніцтва
  • 183 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Анятова на карце Беларусі ±
Анятова (Беларусь)
Анятова
Анятова (Мінская вобласць)
Анятова

Ранейшая назва маёнтка — Анятоў[2]. Назва паходзіць ад імя Анна, можа паказваць на імя колішняй уласніцы маёнтка. Гэтыя землі адносіліся да маёнтка Дукора, уласнік Дукоры Леў Оштарп назваў у гонар дачкі Леакадзіі маёнтак Кадунін (цяпер вёска Кадунова), таксама ў яго была дачка Анна (Ганна), таму назва можа быць звязана з ёй. У Оштарпа таксама была дачка Людвіка, да дукорскіх земляў адносіўся маёнтак Людвіноў (пазней Людвінова).

Гісторыя

правіць
 
Школа ў будынку сядзібы, 1932 г.

У пачатку XIX стагоддзя ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, адносілася да маёнтка Дукора. Пасля 1830 года маёнтак Анятоў быў куплены Харэвічамі[2], называўся таксама двор Раўнаполле (вёска Раўнаполле адпрацоўвала паншчыну для двара[3]). Пасля 1861 года ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе маёнткам Анятова валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Станіслаў Ільдафонсавіч Харэвіч, меў 870 дзесяцін зямлі[4].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. У 1924 годзе ў колішняй сядзібе адкрылася Рудзенская пачатковая школа[6].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

правіць
  • 1908 год — 5 двароў, 65 жыхароў
  • 1917 год — 1 двор, 76 жыхароў, усе беларусы[7]
  • 2002 год — 25 двароў, 60 жыхароў
  • 2009 год — 69 жыхароў
  • 2019 год — 183 жыхары[8]

Славутасці

правіць
  • Капліца. Дзейнічала з 1905 г., закрыта ў 1930-я гады, перабудавана ў жылы дом[9][10].

Страчаная спадчына

правіць
  • Сядзіба Харэвічаў (XIX ст.).

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б SgKP 1880, с. 37.
  3. SgKP 1888, с. 825.
  4. Памяць 2003, с. 97.
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  6. https://rudensk.schools.by/ Архівавана 5 ліпеня 2019.
  7. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 95.
  8. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 1 кастрычніка 2024.
  9. Catholic.by - Рудзенск — парафія Маці Божай Шкаплернай і св. Стэфана . old.catholic.by. Праверана 1 кастрычніка 2024.
  10. Анетово. globustut.by. Праверана 1 кастрычніка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць