Анёл Доўгірд (польск.: Anioł Dowgird; 2 снежня 1776, маёнтак Юркаўшчына, Мсціслаўскі павет, цяпер Хіславіцкі раён Смаленскай вобл. — 26 красавіка 1835, Вільня[3]) — беларуска-польскі філосаф, логік, псіхолаг, педагог.

Анёл Доўгірд
Дата нараджэння 2 снежня 1776(1776-12-02) ці 1776[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1835(1835-04-26)[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, логік, псіхолаг
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціча Андрэя Доўгірда[4]. 3 1786 года два гады вучыўся ў езуіцкіх школах пры Мсціслаўскім і Магілёўскім калегіумах, дзе паказаў выдатныя здольнасці. Працягваў навучанне ў Дубровенскай піярскай школе. У 1791 годзе ўступіў у ордэн піяраў у Любяшове (Берасцейскае ваяв.). Вучыўся ў калегіуме піяраў у Дубровіцы (Валынская губ.) і Віленскай акадэміі (1793—1796). З 1796 па 1807 гг. выкладаў геаграфію, матэматыку, фізіку, французскую мову, паэтыку і рыторыку ў піярскіх навучальных установах у Лідзе (1796), Вількаміры (1797), Расіенах (1798—1800), Віцебску (1801), Шчучыне (1804—1806), Любяшове (1807)[3].

У 1807 г. пераехаў у Вільню. Прэфект дваранскага пансіёну (1807—1809), капелан Галоўнай духоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце (1809—1812, 1816—1832), капелан гімназіі. З 1818 па 1832 гг. (з перапынкамі) чытаў лекцыі па логіцы, псіхалогіі і філасофіі ў Віленскім універсітэце. У 1822 г. быў абраны членам-карэспандэнтам Варшаўскай акадэміі навук[5]. У 1828 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі («Тэалагічна-дыягнастычная дысертацыя пра цуды»). Пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта (1832) — віленскі канонік (з 1833 г.), а потым — прафесар Віленскай духоўнай акадэміі з (1834 г.)[3].

А. Доўгірд быў шырока вядомы сваёй мецэнатскай дзейнасцю. Падчас вайны 1812 года шмат часу прысвяціў апекаванню параненых і хворых салдат. Сваю спадчыну - вялікую бібліятэку на некалькі соцень тамоў і мноства манускрыптаў, ахвяраваў Духоўнай акадэміі[5].

Паводле сведчання сучаснікаў, студэнтаў і прафесараў, быў чалавекам мяккім, добразычлівым, верапаслухмяным, хоць і хваравітым; чытаў лекцыі манатонна, але дэманстраваў вялікую дасведчанасць у навуках, асабліва ў філасофіі[6]. Сярод студэнтаў Віленскага ўніверсітэта, якія здавалі экзамен А. Доўгірду, быў і Адам Міцкевіч. Захаваліся нават экзаменацыйныя пытанні, што дасталіся вялікаму паэту, і адказы на іх[4].

Творчасць

правіць

Аўтар даследавання па філасофіі Канта (Filozofia Kanta, czyli badania bezstronne nad jego układem, 1814; рукапіс загінуў), манаграфію «Аб логіцы, метафізіцы і маральнай філасофіі» (O logice, metafizyce i filozofii moralnej. Rozprawa na skutek konkursu ogłoszonego przez cesarski Uniwersytet Wileński r. 1820 dnia 1 marca do katedry rzeczonych przedmiotów napisana, Вільня, 1821). Падрыхтаваў 3 тамы твораў па логіцы (пры жыцці надрукаваны толькі Т. 1 — «Выклад прыродных правіл мыслення або тэарэтычная і практычная логіка» (Wykład przyrodzonych myślenia prawideł, czyli logika teoretyczna i praktyczna, Полацк, 1828))

Зберагліся яго рукапісы па логіцы, філасофіі, натуральнай тэалогіі. Прыхільнік поглядаў Джона Лока і Эцьена Кандыльяка (распрацоўвалі эмпірыстычную тэорыю), якія спалучаў з аб’ектыўным ідэалізмам. Матэрыялістычныя моманты светаўспрымання выявіліся галоўным чынам у тэорыі пазнання (прыняцця аб’ектыўнага свету, які ўздзейнічае на органы пачуццяў, законаў і фактараў прыродаўства, як галоўных крытэрыяў ісціны, адмаўленне прыроджаных ідэй).

Захапляўся паэзіяй, пісаў вершы, цікавіўся эстэтыкай і крытыкай. Прапаноўваў Віленскаму універсітэту план выкладання эстэтыкі, падзяліў яе на агульную (тэарытычную), прыватную (крытыка) і лінгвістычную (аналіз мовы). Даследваў ролю ўяўлення і фантазіі ў творчасці наогул і ў мастацтве ў прыватнасці. Дыферэнцыраваў два віды пазнання рэчаіснасці: мастацкі і філасофскі. Лічыў, што мастацкія ўяўленні залежаць ад узроўню цывілізацыі.

Ушанаванне памяці А. Доўгірда ў Беларусі

правіць

У 2010—2014 гг. Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ладзіў у Мінску міжнародныя "Доўгірдаўскія чытанні":

  • «Доўгірдаўскія чытанні І: эпістэмалогія і філасофія навукі» (1314 мая 2010 г);
  • «Доўгірдаўскія чытанні ІІ: філасофская класіка і сучасныя праблемы сацыякультурнага развіцця» (11 лістапада 2011 г)
  • «Доўгірдаўскія чытанні ІІІ: філасофская антрапалогія і сацыяльная філасофія» (2627 красавіка 2012 г);
  • «Доўгірдаўскія чытанні ІV: тэндэнцыі духоўна-маральнага развіцця сучаснага грамадства» (1617 мая 2013 г).

Навуковыя канферэнцыі выклікалі вялікую цікавасць з боку як беларускіх, так і літоўскіх, украінскіх, расійскіх і польскіх даследчыкаў[7].

Зноскі

  1. Anioł Dowgird // https://baza-nazwisk.de/suche.html?data=3671
  2. Angelas Daugirdas // https://www.vle.lt/straipsnis/angelas-daugirdas/
  3. а б в Довгирдовские чтения III: философская антропология и социальная философия. Материалы международной научной конференции, г. Минск, 26—27 апреля 2012 г. — Минск: Право и экономика, 2012. — С. 11.
  4. а б Болбас, В.С. Усеагульны маральны закон А. Доўгірда / В.С. Болбас, І.С. Сычова // Адукацыя і выхаванне. — 2001. — № 2. — С. 60.
  5. а б Падгайская Л.І. Філосаф А. Доўгірд – наша духоўная спадчына / Л.І. Падгайская // Экономический рост Республики Беларусь: глобализация, инновационность, устойчивость: материалы VIII Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 21–22.05.2015 г.: в 2 т. Том 1. – С. 42.
  6. Дарашэвіч Э.К. Доўгірд Анёл / Э.К. Дорошевич // Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2001. — С. 144.
  7. Довгирдовские чтения III: философская антропология и социальная философия. Материалы международной научной конференции, г. Минск, 26–27 апреля 2012 г. – Минск: Право и экономика, 2012. – С. 12.

Літаратура

правіць
  • Болбас, В.С. Усеагульны маральны закон А. Доўгірда / В.С. Болбас, І.С. Сычова // Адукацыя і выхаванне. — 2001. — № 2. — С. 60—64.
  • Довгирдовские чтения III: философская антропология и социальная философия. Материалы международной научной конференции, г. Минск, 26—27 апреля 2012 г. — Минск: Право и экономика, 2012. — 628 с.
  • Дорошевич Э.К. Аниол Довгирд — мыслитель эпохи просвещения / Э.К. Дорошевич. — Минск: Наука и техника, 1967. — 156 c.
  • Дарашэвіч Э.К. Доўгірд Анёл / Э.К. Дорошевич // Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2001. — С. 144—147.
  • Доўгірд Анёл [Філосаф] // Памяць: Мсціслаўскі раён: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск: Полымя, 1999 . — С. 78.
  • Дубянецкі, Э.С. Асветнікі Беларусі. Казімір Нарбут. Ян Снядэцкі. Анёл Доўгірд / Эдуард Дубянецкі. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2017. — 63 с.
  • Rudkouski P. Aniol Dowgird’s Problems with Reality // Studies in Logic, Grammar, and Rhetoric. 2008. Vol. 13 (26). P. 27—40.

Спасылкі

правіць