Анібале Карачы
Анібале Карачы (іт. Annibale Carracci; 3 лістапада 1560, Балоння — 15 ліпеня 1609, Рым) — італьянскі жывапісец і гравёр балонскай школы, брат мастака Агасціна Карачы.
Анібале Карачы | |
---|---|
італ.: Annibale Carracci | |
![]() | |
Дата нараджэння | 3 лістапада 1560[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1609[3][4][…] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, рысавальнік |
Жанр | гістарычны жывапіс[6], жанравы жывапіс[6] і партрэтны жывапіс[d][6] |
Мастацкі кірунак | барока[7] |
Уплыў | Праспера Фантана |
Уплыў на | Antonio Marziale Carracci[d] |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Біяграфія
правіцьВучань Пасароці і свайго стрыечнага брата — мастака Ладавіка Карачы, Анібале вывучаў творчасць Карэджа, Тынтарэта, Веранезэ, Рафаэля і Мікеланджэла. Імкненне пераймаць гэтым карыфеям жывапісу вельмі ярка адчуваецца ў яго ранніх творах.
У 1582 годзе Анібале і Агасціна Карачы заснавалі ўласную школу, якая атрымала пазней назву «Акадэмія дэльі Інкамінаці»). Анібале прымаў актыўны ўдзел у педагагічнай і мастацкай дзейнасці Акадэміі.
У 1597 годзе Анібале Карачы быў запрошаны ў Рым кардыналам Адаарда Фарнезэ для афармлення Палацца Фарнезэ фрэскавым роспісам на міфалагічныя сюжэты. Гэтая праца заняла ў Анібале і яго брата Агасціна разам з вучнямі восем гадоў, стварылі фрэскі («Трыумф Вакха і Арыядны», «Меркурый і Парыс», «Пан і Дыяны», «Юпітэр і Юнона» і інш.). У 1602 годзе Анібале Карачы атрымаў заказ на афармленне рымскай капэлы Эрэра дэ Сан Джакама дэльі Спаньёлі. Пачынаючы з 1605 года жорсткія рэўматычныя болі пазбавілі мастака магчымасці займацца жывапісам.
Нягледзячы на ўсеагульнае прызнанне, Анібале Карачы памёр ва ўзросце 49 гадоў у галечы і быў пахаваны ў адпаведнасці з яго перадсмяротнай просьбай у Пантэоне, побач з Рафаэлем.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Waterhouse E. Italian Baroque Painting — Лондан: Phaidon Press, 1962. — С. 85.
- ↑ Annibale Carracci
- ↑ Annibale Carracci — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Union List of Artist Names
- ↑ а б в National Gallery of Art - Collection
- ↑ https://www.metmuseum.org/toah/hd/carr/hd_carr.htm