Анібал Каваку Сілва

Анібал Антоніу Каваку Сілва (парт.: Aníbal António Cavaco Silva; 15 ліпеня 1939, мястэчка Балікеймэ, Алгарві, Партугалія) — партугальскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Партугальскай Рэспублікі з 9 сакавіка 2006 па 9 сакавіка 2016, прэм’ер-міністр Партугаліі з 6 лістапада 1985 па 28 кастрычніка 1995 года. Яго знаходжанне на пасадзе кіраўніка ўрада было самым працяглым сярод усіх дэмакратычна абраных прэм’ер-міністраў Партугаліі.

Анібал Каваку Сілва
парт.: Aníbal António Cavaco Silva
19-ы прэзідэнт Партугаліі[d]
9 сакавіка 2006 — 9 сакавіка 2016
Папярэднік Жоржэ Фернанду Бранку дэ Сампаю
Пераемнік Марселу Рэбелу ды Соза
113-ы прэм’ер-міністр Партугаліі
6 лістапада 1985 — 28 кастрычніка 1995
Папярэднік Марыу Суарыш
Пераемнік Антоніу Гутэрыш
158-ы міністр фінансаў Партугаліі[d]
3 студзеня 1980 — 9 студзеня 1981
Нараджэнне 15 ліпеня 1939(1939-07-15)[1][2][…] (85 гадоў)
Жонка Maria Cavaco Silva[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
  • Сацыял-дэмакратычная партыя[d]
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт gabinetesacramento.pt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Навуковец-эканаміст

правіць

Доктар эканамічных навук, прафесар. Вучоную ступень атрымаў у 1974 ва Універсітэце Ёрка, Вялікабрытанія. У 1965—1967 выкладаў палітэканомію ў Інстытуце эканамічных і фінансавых даследаванняў у Лісабоне. У 1967—1977 — навуковы супрацоўнік эканамічнага даследчага цэнтра пры фондзе Галуста Гульбекяна ў Лісабоне. У 1975—1977 выкладаў у Каталіцкім і Лісабонскім (новым) універсітэтах. У 1977—1979 — начальнік аддзела даследаванняў і статыстыкі Банка Партугаліі. Займаўся пытаннямі эканамічнай і бюджэтнай палітыкі Партугаліі, праблемамі эканамічнай стабілізацыі рынку і макраэканамічнага развіцця.

Зноскі

  1. Anibal Cavaco Silva // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aníbal Cavaco Silva // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

правіць