Анізатрапія (геалогія)

(Пасля перасылкі з Анізатрапія, геалогія)

Анізатрапі́я (ад стар.-грэч.: ἄνισος — неаднолькавы + τρόπος — напрамак) у геалогіі  абумоўлена мікраслаістасцю, упарадкаванай арыентацыяй зерняў  (руск.) і крышталёў і мікратрэшчынаватасцю горных парод і мінералаў.

Крышталі розных мінералаў выяўляюць анізатрапію розных уласцівасцяў: слюды — аптычных, механічных (спайнасці, пругкасці, трываласці); дыстэну — цвёрдасці; кварцу, турмаліну — аптычных, п'езаэлектрычнага эфекту; магнетыту — ферамагнітных; кальцыту — аптычных. Анізатрапія некаторых мінералаў выкарыстоўваецца ў прыладабудаванні. Анізатрапія масіваў горных парод вызначаецца ўпарадкаванымі лінейнымі ці плоскаснымі элементамі будовы (стратыфікаваныя асадкавыя і метамарфічныя тоўшчы горных парод з лінейна арыентаванымі структурамі, слаістасцю, макратрэшчынаватасцю і інш.). Пры горных работах найбольшае значэнне маюць дэфармацыйныя ўласцівасці парод.

Літаратура правіць