Анімізм
Анімізм (лац.: anima — дух, душа) — вера ў душу і духаў, якія ўплываюць на жыццё людзей і жывёл, на прадметы і з’явы навакольнага свету. Анімістычныя ўяўленні з’явіліся ў старажытныя часы і захоўваюцца амаль ва ўсіх старажытных рэлігійных абрадах, напр., у кульце продкаў і пад.
Паняцце анімізма ўвёў у навуку англійскі антраполаг Э. Тэйлар (1832—1917). Паводле яго тэорыя анімізма ігнаруе сацыяльныя карані рэлігіі, зводзіць рэлігію да індывідуальнай псіхалогіі чалавека.