Ао́рыст (стар.-грэч.: ἀ-όριστος — «(дакладна) не абмежаваны») — простая дзеяслоўная форма, уласцівая многім старажытным і некаторым сучасным індаеўрапейскім мовам.

Абазначае адзінкавае мінулае дзеянне (стан) без паказу яго працягласці.

У старабеларускай літаратурнай мове аорыст ужываўся рэдка.

Утвараўся ад асновы інфінітыва пры дапамозе суфіксаў -х-, -с-, -ш- («быхъ, бы, бы, быхомъ, бысте, быша» — «я, ты, ён быў; мы, вы, яны былі»).

У сучаснай беларускай мове не захаваўся, але форма 2-й і 3-й асобы адз. л. аорыста дзеяслова «быти» ператварылася ў нязменную часціцу «бы» («б») і служыць сродкам перадачы мадальнасці («меў бы», «калі б»).

Літаратура правіць