Апазіцыя Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»

Апазіцыя Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» — парламенцкая фракцыя Беларускага народнага фронту «Адраджэньне», што дзейнічала з 15 мая 1990 да 9 студзеня 1996 года ў Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га склікання. Складалася з 26 членаў, частка з якіх дагэтуль належала да КПСС.

Дзейнасць

правіць

Фракцыя здолела адцягнуць на тры гады прапанаванае ў маі 1991 года 1-ым сакратаром ЦК КПБ Анатолем Малафеевым увядзенне пасады прэзідэнта. На прапанову фракцыі 24 жніўня 1991 года на 86% камуністычны ВС прыняў пастановы аб спыненні дзейнасці КПСС і камсамола, а таксама аб зняцці Мікалая Дземянцея з пасады старшыні Вярхоўнага Савета (ВС). 25 жніўня 1991 года на прапанову дэпутатаў Апазіцыі БНФ Вярхоўны Савет абвясціў незалежнасць Беларусі. Увосень 1991 года Апазіцыя БНФ распрацавала Закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, што быў пазней з папраўкамі ўхвалены ВС. У верасні 1991 года на прапанову Апазіцыі БНФ ВС ухваліў бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» ў якасці дзяржаўных[1]. 11 красавіка 1995 года 19 з 26 удзельнікаў фракцыі бралі ўдзел у галадоўцы ў зале ВС у знак пратэсту супраць прызначэння неадпаведнага Канстытуцыі рэферэндума[2].

Удзельнікі

правіць
Імя Выбарчая акруга Пасада ў фракцыі Пасада ў ВС Удзел у галадоўцы* Удзел у КПСС
Мікола Аксаміт Так Не
Віктар Алампіеў Не Не
Сяргей Антончык член Антыкарупцыйнай камісіі[3] Так Не
Лявон Баршчэўскі каардынатар член Камісіі па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны і Камісіі па міжнародных справах і знешнеэканамічных сувязях ВС[4] Так Не
Юрый Беленькі паўднёвы захад (?) Мінска член Бюджэтна-фінансавай камісіі Так Не
Вольга Галубовіч Не Не
Ігар Гермянчук Так Так
Валянцін Голубеў каардынатар Так Так
Генадзь Грушавы Не Не
Уладзімір Грыбанаў да 1992 Не Не
Барыс Гюнтар Так Не
Лявон Дзейка Так Так
Уладзімір Заблоцкі намеснік Так Так
Лявон Зданевіч Так Не
Віктар Какоўка Не Не
Мікалай Крыжаноўскі Так Так
Мікалай Маркевіч Так Не
Сяргей Навумчык каардынатар член Канстытуцыйнай камісіі Так Так
Уладзімір Новік сакратар (да 1992) Не Не
Зянон Пазняк Ангарская №9, г. Мінск старшыня Так Не
Сяргей Папкоў Так Так
Пётр Садоўскі старшыня камісіі ў замежных справах Так Не
Сяргей Слабчанка Не Не
Уладзімір Станкевіч да 1992 Не Не
Галіна Сямдзянава Не Так
Алег Трусаў намеснік[5] Так Так
Алесь Шут Лагойскі раён, Мінская вобласць Так Не

Крыніцы

правіць