Апалоній Пергскі
Апалоній Пергскі (Ἀπολλώνιος ὁ Περγαῖος, Пергэ, 262 да н.э. — 190 да н.э.) — старажытнагрэчаскі матэматык, адзін з трох (нароўні з Еўклідам і Архімедам) вялікіх геометраў антычнасці, якія жылі ў III стагоддзі да н.э.
Апалоній Пергскі | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἀπολλώνιος ὁ Περγαῖος | |
![]() | |
Дата нараджэння | 262 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 190 да н.э. |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | матэматык, астраном, пісьменнік |
Навуковая сфера | геаметрыя |
![]() |
Апалоній праславіўся ў першую чаргу манаграфіяй «Канічныя сячэнні» (8 кніг), у якой даў змястоўную агульную тэорыю эліпса, парабалы і гіпербалы. Менавіта Апалоній прапанаваў агульнапрынятыя назвы гэтых крывых; да яго іх звалі проста «сячэннямі конусу». Ён увёў і іншыя матэматычныя тэрміны, лацінскія аналагі якіх назаўжды ўвайшлі ў навуку, у прыватнасці: асімптота, абсцыса, ардыната, апліката.
З іншых заслуг Апалонія перад навукай адзначым, што ён перапрацаваў астранамічную мадэль Еўдокса і ўвёў эпіцыклы і эксцэнтрыкі для тлумачэння нераўнамернасці руху планет. Гэту тэорыю пазней развілі Гіпарх і Пталамей. Ён таксама даў рашэнне задачы аб пабудове акружнасці, датычнай да трох зададзеных акружнасцей («задача Апалонія»), вывучаў спіральныя лініі, займаўся геаметрычнай оптыкай.
У гонар Апалонія названы кратар на Месяцы.
Зноскі
- ↑ Ф. И. П. Аполлоний // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 407.
СпасылкіПравіць
- Аполлоний Пергский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Апалоній Пергскі(англ.) у архіве MacTutor.