«Апалон-17» (англ.: Apollo 17) — пілатуемы касмічны карабель, на якім была ажыццёўлена шостая і апошняя ў рамках «праграмы Апалон» высадка людзей на Месяц. Гэта быў першы начны запуск ракеты «Сатурн-5»; карабель быў запушчаны 7 снежня 1972 года і вярнуўся на Зямлю 19 снежня. На сённяшні дзень гэтая місія застаецца апошнім пілатаваным палётам да Месяца і апошняй высадкай людзей на яго паверхню.

Апалон-17
Эмблема

Палётныя даныя карабля
Ракета-носьбіт Сатурн-5 SA-512
Стартавая пляцоўка Касмічны цэнтр Кенэдзі комплекс 39А, Фларыда, ЗША
Запуск 7 снежня, 1972
05:33:00 GMT
Пасадка 19 снежня, 1972
19:24:59 GMT
Працягласць палёту 301 гадзіна 51 хвіліна 59 секунд
Маса камандны модуль 30 369 кг
месяцавы модуль 16 456 кг
NSSDC ID 1972-096A
NORAD ID 06300
Палётныя даныя экіпажа
Членаў экіпажа 3
Пазыўны Камандны модуль: «Амерыка», Месяцавы модуль: «Чэленджэр»
Фатаграфія экіпажа
злева направа: Харысан Шміт, Юджын Сернан, Роналд Эванс

злева направа: Харысан Шміт, Юджын Сернан, Роналд Эванс

Звязаныя экспедыцыі
Папярэдняя Наступная
Апалон-16 Скайлэб-2

Экіпаж

правіць

Сернан — вопытны астранаўт, які прайшоў праграму «Джэміні» і ўжо лятаў да Месяца на «Апалон-10», дзе ён быў пілотам месяцавага модуля і ўдзельнічаў у манеўрах і стыкоўцы на месяцавай арбіце. Эванс — пачатковец. У якасці пілота месяцавага модуля спачатку быў абраны Джо Энгл, але калі стала відавочна, што «Апалон-17» будзе апошнім, у рамках праграмы «Апалон» палётам на Месяц, навуковая супольнасць вымусіла НАСА ўключыць у склад каманды астранаўта-навукоўца. Выбар трапіў на Шміта, вопытнага прафесійнага геолага, які быў выведзены са складу экіпажа «Апалон-18» і замяніў Энгла на борце «Апалона-17».

Запасны экіпаж

правіць

Дзейнасць місіі 

правіць
 
Пласціна, пакінутая на Месяцы экіпажам карабля

Адным з двух людзей, якія ў апошні раз ступілі на Месяц, быў першы астранаўт-навуковец, геолаг Харысан («Джэк») Шміт. У той час, як Эванс здзяйсняў віткі вакол Месяца, Шміт і Сернан за час трох вылазак, якія доўжыліся 7,2, 7,6 і 7,3 гадзіны, сабралі рэкордныя 110 кг пароды. Экіпаж прайшоў на месяцавым аўтамабілі 34 км па Даліне Таўр-Літраў, адкрыў у кратары Шорці так званы «аранжавы бруд», які ўяўляе сабой аранжавыя шарыкі са шклопадобнага матэрыялу, і пакінуў на месяцавай паверхні комплекс самага складанага абсталявання.

Пласціна, пакінутая на лесвіцы ніжняй прыступкі «Чэленджэра», абвяшчае: «Тут Чалавек завяршыў сваё першае даследаванне Месяца, снежань 1972 г. новай эры. Няхай дух міру, з якім мы прыбылі, адаб’ецца ў жыццях ўсяго чалавецтва». На пласціне намаляваныя два зямныя паўшар’і і відаць бок Месяца, а таксама подпісы Сернана, Эванса, Шміта і прэзідэнта Ніксана.

Спасылкі

правіць