Апанас Іванавіч Ранвід

літоўскі і рускі архітэктар

Апанас Іванавіч Ранвід (1806 — 1890, Пскоў) — архітэктар[1].

Апанас Іванавіч Ранвід
Дата нараджэння 1806
Дата смерці 1890
Месца смерці
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1806 годзе[1].

З 13 кастрычніка 1844 па 1864 год займаў пасаду віленскага губернскага архітэктара[1].

З 1868 па 1883 год быў на пасадзе пскоўскага губернскага архітэктара[2].

У 1869 годзе прызначаны вытворцам прац па падтрымцы крэпасных сцен Пскова, у 1870-х кіраваў надбудовай 2 і 3 паверхаў гарадскога корпуса (паўднёвага) у Апочцы[3]. Па яго праекце зроблена прыбудова да будынка Духоўнай кансісторыі (1872, Пскоў, Крэмль, 6). У 1881 годзе склаў праект інтэр’ераў, іканастаса Крыжовай царквы Пскоўскага Архіерэйскага дома[3].

Творчасць правіць

У 1858—1860 гадах займаўся рэканструкцыяй Палаца Абрамовічаў  (руск.) у Вільнюсе.

Зноскі