Апанас Фёдаравіч Кавалёў
Апана́с Фё́даравіч Кавалё́ў (15 снежня 1908, в. Лошніца — 20 ліпеня 1993) — беларускі палітычны дзеяч.
Апанас Фёдаравіч Кавалёў | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
ліпень 1938 — 25 студзеня 1939 | |||
Папярэднік | Міхаіл Кулагін | ||
Пераемнік | Андрэй Цёмкін | ||
| |||
10 верасня 1937 — 22 ліпеня 1938 | |||
Папярэднік | Даніла Валковіч | ||
Пераемнік | Кузьма Кісялёў | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 15 студзеня 1908 | ||
Смерць | 20 ліпеня 1993 (85 гадоў) | ||
Ваенная служба | |||
Род войскаў | OSNAZ[d] | ||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям'і. Скончыў Віцебскі кааператыўны тэхнікум (1931), Вышэйшыя педагагічныя курсы ў Ленінградзе (1932), Маскоўскі завочны інстытут савецкага гандлю.
Змалку прывучаны да нялёгкай працы на зямлі, ён прадаўжаў свой працоўны шлях на станцыі Прыяміна: рамантаваў пуці, грузіў шпалы, загадваў складам лесаматэрыялаў. Вёў актыўную камсамольскую работу, у 1926 годзе ўступіў у партыю.
Займаў розныя партыйныя пасады ў Віцебску.
З верасня 1937 па ліпень 1938 года ўзначаліў Савет Народных Камісараў БССР. Ва ўмовах дэфіцыту кваліфікаваных кадраў вёў напружаную работу па наладжванню народнай гаспадаркі.
З ліпеня 1938 года і да свайго арышту быў Старшынёй Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР па Мінскай вобласці. Па сфабрыкаванай справе «ворагаў народа» быў арыштаваны і больш трох гадоў правёў у турмах Мінска, Масквы, Полацка, Табольска.
Пасля рэабілітацыі ў 1943 годзе працаваў у сістэме спажывецкай кааперацыі ў Омскай вобласці, Малдове, Беларусі. З роднай Лошніцай сувязі не губляў да смерці (20 ліпеня 1993 г.).
У 1937—38 гадах быў членам Бюро ЦК КП(б)Б, членам ЦК КП(б)Б.