Аперацыя «Вясновы шчыт»
Аперацыя «Вясновы шчыт» (турэцк.: Bahar Kalkanı Harekâtı) — ваенныя аперацыя турэцкай арміі на тэрыторыі Сірыі.
Аперацыя «Вясновы шчыт» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі, Наступленне на паўночным захадзе Сірыі | |||
| |||
Дата | 27 лютага — 6 сакавіка 2020 года | ||
Месца | мухафаза Ідліб | ||
Прычына | напады сірыйскай арміі на турэцкія сілы | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Ход аперацыі
правіцьЛюты
правіцьЧарговае абвастрэнне сітуацыі вакол сірыйскай правінцыі Ідліб адбылося ў ноч на 28 лютага. Турэцкі бок выступіў з заявай аб гібелі 36 сваіх вайскоўцаў у выніку ўдару сірыйскіх урадавых сіл. Пасля гэтага УС Турцыі нанеслі ўдары па сірыйскіх пазіцыях, удакладніўшы пазней, што знішчана больш за 200 мэтаў[3][4].
1 сакавіка
правіць1 сакавіка 2020 года міністр нацыянальнай абароны Турцыі Хулусі Акар паведаміў, што ў сірыйскім Ідлібе з 27 лютага праводзіцца аперацыя пад назвай «Вясновы шчыт»[5][6][7][8][9][10][11][12]. Як ён сам заявуў тэлеканалу NTV, былі абясшкоджаны адзін БПЛА, восем верталётаў, 103 танкі, 72 гаўбіцы, тры сістэмы СПА і 2212 вайскоўцаў[13][14][15][16]. Акар таксама падкрэсліў, што мэтай аперацыі «не з’яўляецца супрацьстаянне з Расіяй». «Наша задача — прадухіліць злачынствы, што выконваюцца рэжымам Башара Асада, ліквідацыя радыкальных элементаў і прадухіленне міграцыі»[17].
Як паведамляў партал Halab Today, баевікі «Сірыйскай нацыянальнай арміі» адбілі атаку САА на горад Саракіб і вёскі на ўсход ад Ідліба, а таксама падбілі адзін танк ля пасёлка Хазарын. У адказ ВПС Сірыі здзейснілі баявы вылет у прадмесці Саракіба і горада Найраб, дзе атакавалі ўмацаванні групоўкі.
Пазней пратурэцкія баевікі заявілі, што ім удалося збіць над сваімі пазыцыямі з дапамогай ПЗРК самалёт ПКС РФ Су-24. Мінабароны РФ назвала дадзенае паведамленне фейкам. У далейшым, збіты ля Саракіба лятальны апарат, які СНА прыпісвала сабе, апынуўся дронам арміі Турцыі, які падбілі ракетай, выпушчанай з пазіцый арміі Башара Асада.
Міністэрства абароны Турцыі у сваю чаргу заяўляла, што турэцкія вайскоўцы нібыта знішчылі тры сістэмы СПА сірыйскай арміі, адна з якіх збіла іх БПЛА над Саракібам, і знішчылі два самалёты Су-24. Па даных ваенных крыніц агенцтва SANA, абодва пілоты паспелі катапультавацца[18].
2 сакавіка
правіць2 сакавіка ПКС Расіі нанеслі кропкавы авіяўдар па баевіках у н.п. Кмінас. Там жа знаходзіліся вайскоўцы рэгулярнай арміі УС Турцыі, якія прыбылі да сваіх саюзнікаў з назіральнага паста Сармін. Масіўны ваенны канвой, накіраваны турэцкай арміяй у горад Серакіб, на фоне захопу апошняга сірыйскімі вайскоўцамі, быў знішчаны ударам ПКС РФ. Гаворка ішла пра шматлікія страты сярод туркаў і падкантрольных ім баевікоў, пра што сведчаць адпаведныя відэакадры эвакуацыі параненых і загінулых на верталётах. Паводле інфармацыі розных крыніц, калона з 30-40 транспартных сродкаў была знішчана магутным ударам. З’явіліся звесткi пра 18 забітых[19].
3 сакавіка
правіць3 сакавіка Генасамблея меджліса Турцыі сабралася для абмеркавання сітуацыі, якая склалася ў Ідлібе ў святле напружанасці становішча ў гэтай сірыйскай правінцыі і пачатку новай ваеннай аперацыі УС Турцыі супраць сірыйскіх сіл[20].
Разам з тым мінабароны Турцыі паведаміла пра збіты ў Ідлібе сірыйскі ваенны самалёт L-39. Дзяржаўнае тэлебачанне Сірыі пацвердзіла гэтую інфармацыю. Ваенная крыніца ў арабскай рэспубліцы ўдакладніла, што самалёт упаў у раёне Маарат-Нуумана, збіты ракетай "паветра - паветра" турэцкіх ВПС[21].
4 сакавіка
правіць4 сакавіка аднавіліся баі за сірыйскі горад Саракіб. Баевікі зноў паспрабавалі адбіць у сірыйскай арміі стратэгічна важны горад. Іх першая атака пацярпела няўдачу. Апазіцыянеры панеслі цяжкія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Атака мяцежнікаў ішла праз пасёлак Тарнаба ў ваколіцах горада[22].
5 сакавіка
правіць5 сакавіка прэзідэнт Расіі і Турцыі Уладзімір Пуцін і Рэджэп Эрдаган дамовіліся аб спыненні баявых дзеянняў у сірыйскай правінцыі Ідліб. Акрамя таго, ствараўся калідор бяспекі вакол шашы М4 Латакія — Алепа глыбінёй у 6 км па абодва бакі, а да 15 сакавіка вайскоўцы дзвюх краін павінны дамовіцца аб сумесным расійска-турэцкім патруляванні ў гэтай зоне[23]. «Хаят Тахрыр аш-Шам», якой там фармальна падпарадкоўваліся атрады радыкальных баевікоў-замежнікаў, маскоўскія дамоўленасці і перамір’е не прызнала і заклікала да барацьбы. Турэцкая армія адводзіла сваё ўзбраенне і ваенную тэхніку на поўнач ад устаноўленага калідора бяспекі; на 11 сакавіка ўжо адведзена трэць цяжкай зброі (пры гэтым туркі адмовіліся выводзіць цяжкае ўзбраенне са сваіх наглядальных пунктаў[24]).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ |website=usun.usmission.gov Remarks at a UN Security Council Emergency Meeting on the Situation in Idlib, Syria // U.S. Mission to the United Nations, 28 Şubat 2020
- ↑ ABD'nin BM Daimi Temsilcisi Craft: Saldırılara karşılık verme konusunda Türkiye'ye desteğimiz tamdır // Anadolu Ajansı, 29 Şubat 2020
- ↑ Операция "Весенний щит": Турция наносит удары по атакующим силам Асада в Идлибе (видео) (руск.). ФОКУС. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ В Сирии сбиты два Су-24 армии Асада . gordonua.com. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Минобороны Турции заявило, что не намерено воевать с Россией (руск.). NEWS.ru. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Минобороны Турции заявило, что с 27 февраля в Идлибе проводится операция "Весенний щит" . ТАСС. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Deutsche Welle (www.dw.com). Сирия сообщила об уничтожении Турцией двух военных самолетов | DW | 01.03.2020 (руск.) . DW.COM. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Турция сбила два сирийских самолета Су-24(недаступная спасылка). strana.ua. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2020. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Турция сбила два военных самолета Су-24 в Идлибе . LB.ua. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ В парламентских выборах в Таджикистане приняли участие три четверти избирателей (руск.) . vestikavkaza.ru. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Над Идлибом сбиты два самолёта армии Асада (руск.). Радио Азаттык. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Turkey announces Operation Spring Shield in Idlib, Syria(недаступная спасылка). www.aa.com.tr. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2020. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Агентство Анадолу . Агентство Анадолу. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Turkey launches Operation Spring Shield in Idlib, Syria: 5 things to know (англ.). International Business Times, Singapore Edition (1 сакавіка 2020). Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Turkey shoots down two Syrian government fighter jets over Idlib . www.aljazeera.com. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ ВС Турции наносят удары лишь по атакующим силам Асада в Идлибе . www.aa.com.tr. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Турция заявила о проведении в Идлибе операции «Весенний щит» (руск.). vz.ru. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ [1](недаступная спасылка)
- ↑ СЕРАКИБ ОСВОБОЖДЕН: АВИАЦИЯ РОССИИ НАНЕСЛА МОЩНЫЙ УДАР ПО ТЕРРОРИСТАМ И ТУРЕЦКИМ ВОЕННЫМ
- ↑ "СМИ: протоколы закрытого заседания парламента Турции по Идлибу засекретят на 10 лет". 2020-03-03. Праверана 2020-03-03.
- ↑ Идут на обострение? В Турции заявили о сбитом самолете сирийских ВВС // Радио Sputnik, 3 марта 2020
- ↑ Боевики снова попытались отбить у сирийцев стратегически важный город в Идлибе . lenta.ru. Праверана 4 сакавіка 2020.
- ↑ Россия и Турция договорились о перемирии в Идлибе. Договориться «на земле» должны российские и турецкие военные // Ведомости, 5 марта 2020
- ↑ Почему Турция отказалась отводить вооружение в Идлибе? Мнение эксперта // Sputnik, 13.03.2020