Аперацыя «Грымоты»

Грымоты (англ.: Rolling Thunder) — кодавая назва кампаніі бамбардзіровак Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам авіяцыяй ЗША падчас В’етнамскай вайны. Аперацыя праводзілася са 2 сакавіка 1965 па 31 кастрычніка 1968 падчас прэзідэнцтва Ліндана Джонсана і была самай працяглай бамбардзіровачнай кампаніяй пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Аперацыя «Грымоты»
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме
F-105, кіраваныя самалётам RB-66, скідаюць бомбы на Паўночны В’етнам. Чэрвень 1966.
Дата 2 сакавіка 196531 кастрычніка 1968
Месца Паўночны В’етнам
Вынік безвынікова
Праціўнікі
Сцяг В'етнама Паўночны В’етнам
Сцяг СССР СССР
Сцяг Кітая Кітай[1]
Сцяг КНДР КНДР[2]
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Паўднёвага В'етнама Паўднёвы В’етнам
Камандуючыя
Сцяг В'етнама Фунг Тхе Тай
Сцяг В'етнама Нгуен Ван Цьен
Сцяг ЗША Джозеф Мур
Сцяг ЗША Уільям Маміер
Сцяг ЗША Джордж Браўн
Сцяг Паўднёвага В'етнама Нгуен Као Кі
Страты
ДРВ: 52 000—182 000 грамадзянскіх забітымі, 120 самалётаў страчана
КНДР: 14 лётчыкаў забітымі
ЗША: 1054 забітых, параненых і палонных, 922 самалётаў страчана
ПВ: невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэднія падзеі правіць

29 кастрычніка 1964 года Уільям П. Бандзі (саветнік прэзідэнта ЗША) выступіў з прапановай у якасці акта адплаты за тую ці іншую буйную акцыю В’етконга на поўдні В’етнама нанесці масіраваны ўдар па аб’ектах на тэрыторыі ДРВ сіламі авіяцыі ЗША, і гэтую прапанову падтрымалі галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі ЗША ў раёне Ціхага акіяна адмірал Уліс Шарп і Аб’яднаны камітэт начальнікаў штабоў[3].

18 лістапада 1964 амерыканскія самалёты F-100 і T-28 здзейснілі ўварванне ў паветраную прастору ДРВ з паветранай прасторы Лаоса і атакавалі адзін з раёнаў правінцыі Куанг-Бінь. 27 лістапада 1964 было апублікавана паведамленне ТАСС, у якім СССР ацаніў дзеянні ЗША як грубы замах на суверэнітэт ДРВ[4].

У канцы студзеня 1965 года Аб’яднаны камітэт начальнікаў штабоў прадставіў спіс мэтаў для нанясення ўдараў з паветра, у рамках праграмы, якая атрымала назву «Палаючае дзіда» (англ. «Flaming Dart»)[3].

У ноч з 6 на 7 лютага 1965 сілы НФВПВ атакавалі амерыканскі аэрадром пад Плейку і размешчаную ў сямі кіламетрах ад яго верталётную базу ў Кэмп-Халауэй. 137 амерыканцаў атрымалі раненні, дзевяць загінулі, было таксама выведзена з ладу і знішчана шаснаццаць верталётаў і пашкоджана шэсць самалётаў. Практычна адразу ж прэзідэнт ЗША Л. Джонсан загадаў нанесці ўдар па мэтам у рамках праграмы «Палаючае дзіда». Рэйд апынуўся не занадта паспяховым, паколькі грамадзянскія асобы, якія прымалі рашэнне аб яго правядзенні, не змаглі ўлічыць магчымасцяў авіяцыі і асаблівасцяў аб’ектаў, але ўрад ЗША публічна абвясціла аб «адэкватным акце адплаты»[3].

10 лютага НФВПВ атакавалі месцы раскватаравання сяржанцкага складу ЗША ў Куі-Нгоне, забіўшы 23 і параніўшы 21 вайскоўца. У адказ самалёты ВМФ ЗША разбамбілі ваенны лагер у Чань-Хоа на поўдні ДРВ, а паўднёвав’тнамскія лётчыкі атакавалі Віт-Ту-Лу. У гэты раз урад ЗША ахарактарызавала аперацыі як агульны адказ «на пастаянныя праявы агрэсіі з боку В’етконга і паўночных в’етнамцаў»[3].

13 люты 1965 года прэзідэнт ЗША Джонсан распарадзіўся аб пачатку сумеснай з Паўднёвым В’етнамам праграмы ўзважаных і абмежаваных паветраных рэйдаў па выбарачным мэтам на тэрыторыі ДРВ, якая атрымала найменне «Грымоты» і працягвалася тры з паловай гады[3].

Правядзенне правіць

Першы авіяналёт на ДРВ у рамках праграмы «Грымоты» быў выкананы 2 сакавіка 1965[3].

На працягу 1965 года мелі месца масіраваныя бамбардзіроўкі ВПС ЗША аб’ектаў на тэрыторыі ДРВ: чыгуначных і шашэйных дарог, аб’ектаў грамадзянскай прамысловасці (у тым ліку, пабудаванай з дапамогай СССР першай чаргі буйной ТЭС ва Уангбі), таксама мела месца мэтанакіраванае знішчэнне пасеваў сельскагаспадарчых культур, на якія скідалі хімічныя рэчывы. У ліпені 1965 года ДРВ і СССР падпісалі пагадненне аб дапамозе СССР у развіцці народнай гаспадаркі і ўмацаванні абараназдольнасці ДРВ[5].

21—22 жніўня 1967 года вялікія групы самалётаў ВПС ЗША здзейснілі налёты на паўночныя і паўднёвыя прыгарады і цэнтральную частку Ханоя, у выніку налёту была разбіта бальніца ў цэнтральным раёне Хоан Кіем недалёка ад возера Вернутага мяча[6]. Акрамя таго, 21—22 жніўня 1967 года авіяцыя ЗША нанесла бомбавыя ўдары па дамбах на рацэ Зыонг у раёне Дангань і Зіялан, а 23 жніўня 1967 — скінула 700 бомбаў на дамбы на рацэ Тралі[7].

Вынікі правіць

У ходзе стратэгічных бамбардзіровак ДРВ праходзілі выпрабаванні новыя ўзоры ўзбраення і авіятэхнікі ВПС ЗША (у прыватнасці, менавіта тут мела месца першае баявое прымяненне самалётаў F-4 і F-111)[8].

Асаблівасцю з’яўлялася знішчэнне грамадзянскага насельніцтва і аб’ектаў грамадзянскай інфраструктуры ДРВ, якія не мелі ваеннага значэння, (у тым ліку, спаленне цэлых вёсак), а таксама знішчэнне пасеваў на рысавых палях з мэтай выклікаць неўраджай і голад на тэрыторыі ДРВ[8].

«Убамбіць у каменны век» правіць

Генерал ВПС ЗША Кёрціс Лемей, адзін з галоўных прапанентаў правядзення дадзенай аперацыі, ацэньваючы яе вынікі і крытыкуючы прэзідэнцкую адміністрацыю Ліндана Джонсана за недастатковыя на яго думку намаганні ў справе нанясення авіяўдараў па Паўночным В’етнаме, тады ж надыктоўваў журналісту Макінлі Кантару сваю аўтабіяграфію і інтэрв’ю на розныя актуальныя тэмы, якія Кантар затым апрацоўваў у чытабельны выгляд для публікацыі ў кнізе «Місія з Лемеем» (Mission With LeMay). На старонцы 565 названай кнігі прыводзіцца адна з цытат генерала, якую часта цытуюць у скарочаным выглядзе[9]. Цалкам яна выглядае наступным чынам[10]:

  Мой рэцэпт вырашэння праблемы такі: сказаць ім шчыра, што альбо яны [урад ДРВ] ўцягнуць свае рогі і спыняць сваю агрэсію, альбо мы іх убамбім назад у каменны век. І мы сутыкнем іх у каменны век не сухапутнымі сіламі, а нашай паветранай або марской моцай.
 

Названая фраза стала крылатай і рэгулярна цытавалася ў кантэксце амерыканскага імперыялізму. Сам жа Лемей пасля адмаўляўся ад аўтарства фразы, спасылаючыся на тое, што быў занадта стомленым, каб вычытваць цалкам тэксты стэнаграм яго інтэрв’ю пасля літаратурнай апрацоўкі, яго апалагетамі фраза спісвалася на занадта вольны пераказ Кантарам слоў генерала[10].

Зноскі правіць

  1. Jian, Chen. China's Involvement in the Vietnam War, 1964–69(недаступная спасылка). The China Quarterly (1 чэрвеня 1995). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2015. Праверана 11 October 2016.
  2. Bennett, Richard M.. Korea: Missiles and madness(недаступная спасылка). Asia Times Online (18 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2011. Праверана 26 September 2015.
  3. а б в г д е Филипп Б. Дэвидсон. Война во Вьетнаме. 1946—1975. М., 2004
  4. Ежегодник Большой Советской Энциклопедии, 1965 (вып. 9). М., «Советская энциклопедия», 1965. стр.69
  5. Демократическая республика Вьетнам // Ежегодник Большой Советской Энциклопедии, 1966 (вып. 10). М., «Советская энциклопедия», 1966. стр.238-240
  6. Новые налёты на Ханой // «Красная звезда», № 197 (13332) от 23 августа 1967. стр.1
  7. Бомбят ирригационные сооружения // «Красная звезда», № 201 (13336) от 27 августа 1967. стр.1
  8. а б доктор военных наук, полковник Д. Краснов, подполковник А. Корзун. Применение авиации в локальных войнах (по материалам иностранной печати) // «Военно-исторический журнал», № 8, 1972. стр. 87-92
  9. Chapman, Roger. LeMay, Curtis (1906—1990). / Culture Wars: An Encyclopedia of Issues, Viewpoints and Voices. — 2nd ed. — London and New York: Routledge, 2015. — P. 382—1200 p. — ISBN 978-0-7656-8302-1.
  10. а б Kozak, Warren. LeMay: The Life and Wars of General Curtis LeMay. — Washington, D.C.: Regnery History, 2011. — P. 341—434 p. — ISBN 978-1-59698-569-8/

Спасылкі правіць