Аперацыя «Мотармэн»
Аперацыя «Мотармэн» (англ.: Operation Motorman, бел.: «Аўтамабіліст») — буйная ваенная аперацыя, праведзеная брытанскай арміяй у Паўночнай Ірландыі 31 ліпеня 1972 года, з мэтай ліквідацыі «забароненых зон» (тэрыторый, кантраляваных узброенымі атрадамі ірландскіх нацыяналістаў)[1].
Аперацыя «Мотармэн» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Паўночнай Ірландыі | |||
Дата | 31 ліпеня 1972 | ||
Месца | Белфаст і Дэры | ||
Вынік | ліквідацыя «забароненых зон» | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Перадумовы і агульная абстаноўкаПравіць
Беспарадкі ў Ірландыі ў жніўні 1969 года адзначылі пачатак канфлікту ў паўночнай частцы острава. Пасля беспарадкаў два галоўныя гарады Паўночнай Ірландыі, Белфаст і Дэры, практычна не кантраляваліся брытанскім урадам. Многія раёны гэтых гарадоў часткова або цалкам знаходзіліся ў зоне ўплыву ірландскіх нацыяналістаў і іх саюзнікаў. Мела месца пабудова барыкад, якія ўзводзіла пранацыяналістычнае мясцовае насельніцтва, каб ізаляваць і абараніць свае раёны ад нападаў з боку брытанскіх сіл бяспекі. Раёны, якія кантраляваліся нацыяналістамі і спачуваючымі ім грамадзянамі, сталі называцца «забароненымі зонамі».
Да канца 1971 года ў Дэры было ўстаноўлена 29 барыкад; 16 з іх маглі нават вытрымаць націск бронетэхнікі[2]. Многія з нацыяналістычных забароненых зон наўпрост кантраляваліся групоўкай «Часовая Ірландская рэспубліканская армія» (ІРА)[3].
21 ліпеня 1972 года баевікі ўзарвалі 22 бомбы ў Белфасце. Дзевяць чалавек (у тым ліку два салдаты і адзін лаяліст) былі забітыя і 130 атрымалі раненні. Атака заахвоціла брытанскі ўрад знішчыць «забароненыя зоны»[3].
ПадрыхтоўкаПравіць
Аперацыя «Мотармэн» была найбуйнейшай брытанскай ваеннай аперацыяй з часоў Суэцкага крызісу 1956 года і самай буйной у гісторыі Ірландыі з часоў вайны за незалежнасць[3]. За некалькі дзён да 31 ліпеня ў Паўночную Ірландыю прыбыло каля 4000 вайскоўцаў з іншых частак краіны[3]. Усяго задзейнічана амаль 22 000 вайскоўцаў[3], у тым ліку 27 пяхотных і два браняваныя батальёны, якія падтрымліваліся палком абароны Ольстэра (UDR) ў 5 300 чалавек[4]. У аперацыі задзейнічана вялікая колькасць бронемашын і танкаў[5].
Хуткае нарошчванне ваеннага кантынгенту не прайшло не заўважаным ІРА[6]. Большая частка баевікоў пакінула «забароненыя зоны» за дзень да аперацыі[7].
Ход аперацыіПравіць
Аперацыя пачалася каля 4:00 раніцы 31 ліпеня. У «забароненых зонах», такіх як Вольны Дэры, жыхароў загадзя папярэдзілі аб магчымым прарыве барыкад[8]. Брытанская армія пры падтрымцы бульдозераў змагла разламаць барыкады. Затым раёны «забароненых зон» пазапаўняла брытанская пяхота, падтрыманая бронеаўтамабілямі і танкамі[3][9]. Баевікі ІРА і іх лаялісты практычна не мелі зброі, каб супрацьстаяць вайскоўцам, таму без супраціву здалі ўсе свае пазіцыі[6][10]. Аднак некалькі нязначных сутыкненняў ўсё ж адбыліся.
Да канца дня Дэры і Белфаст былі ачышчаны ад «забароненых зонаў», але сітуацыя яшчэ была напружанай[11].
Танкі «Цэнтурыён» A41 былі задзейнічаны ў аперацыі.
АхвярыПравіць
Падчас аперацыі брытанская армія застрэліла двух чалавек у Дэры, аднаго мірнага жыхара і аднаго члена ІРА:
- Даніэль Хегарці, 15-гадовы жыхар Дэры[12], застрэлены разам са сваімі стрыечнымі братамі, калі яны выйшлі на вуліцу, каб паглядзець на ваенную тэхніку. Адзін з яго кузенаў, Крыстафер Хегарці, выжыў, нягледзячы на раненне ў галаву[13].
- Сімус Брэдлі, 19-гадовы член ІРА[6], застрэлены ў Дэры.
У Белфасце некалькі чалавек арыштавана, але ніякага ўзброенага супраціву не было.
НаступствыПравіць
Праз некалькі гадзін пасля завяршэння аперацыі «Мотармэн» адбыўся тэракт на галоўнай вуліцы вёскі Клаўдзі ў графстве Лондандэры, у выніку якога дзевяць мірных жыхароў загінулі. Пяцёра з ахвяраў былі католікамі, а чацвёра — пратэстантамі[14]. У арганізацыі тэракту абвінавачвалася Часовая ІРА, якая адпрэчвала гэтыя абвінавачванні[15] і заяўляла, што ніводнае яе падраздзяленне не задавальняла выбух[16].
ЗноскіПравіць
- ↑ Managing Terrorism and Insurgency: Regeneration, Recruitment and Attrition ISBN 978-0-415-48441-1 p. 101
- ↑ Taylor, Peter. Brits: The War Against the IRA (неопр.). — Bloomsbury Publishing, 2001. — С. 83. — ISBN 0-7475-5806-X.
- ↑ а б в г д е CAIN: Chronology of the Conflict – 1972 . Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2011.
- ↑ An Analysis of Military Operations in Northern Ireland, prepared under the direction of the Chief of the General Staff. Retrieved 2 September 2007. Archived at Internet Archive.
- ↑ Osprey Publishing: Centurion Universal Tank 1943–2003 ISBN 1-84176-387-X
- ↑ а б в Museum of Free Derry: Operation Motorman Архівавана 21 ліпеня 2010 года.
- ↑ "IRA left Derry 'before Operation Motorman' ". BBC News, 6 December 2011. Retrieved 8 December 2011. Архівавана 17 сакавіка 2016.
- ↑ The Pat Finucane Centre: Operation Motorman Архівавана 3 жніўня 2010 года.
- ↑ History – Operation Motorman Архівавана 21 ліпеня 2010 года., Museum of Free Derry. Retrieved 2 September 2007.
- ↑ Operation Motorman Архівавана 31 кастрычніка 2004 года. from Britain small wars
- ↑ Beaves, Harry. Down Among the Weeds (англ.). — Troubador Publishing Ltd, 2018. — P. 73. — ISBN 9781788037532.
- ↑ CAIN – Sutton Index of Deaths – 31 July 1972 . Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2018.
- ↑ The Pat Finucane Centre: Daniel Hegarty Архівавана 3 жніўня 2010 года.
- ↑ Cowan, Rosie. Does this letter prove a priest was behind IRA bombing? , The Guardian (21 верасня 2002). Праверана 20 мая 2010.
- ↑ Starrett, Ian. When the heart was ripped out of Claudy , News Letter (30 ліпеня 1997). Праверана 24 жніўня 2010. Архівавана 4 лістапада 2012. Archived article at HighBeam Research
- ↑ Tran, Mark. Report due on claims of Claudy bombing priest link , The Guardian (24 жніўня 2010). Праверана 24 жніўня 2010.