Аперацыя «Непахісная рашучасць»
Аперацыя «Непахісная рашучасць» (англ.: Operation Inherent Resolve, OIR) — ваенная аперацыя ўзброеных сіл ЗША і іх саюзнікаў супраць міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Фінансавае, разведвальнае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і палітычную падтрымку аперацыі ажыццяўлялі больш за 20 краін[11]. За першы год для правядзення аперацыі кааліцыя выдаткавала больш за 3 млрд долараў[12].
Аперацыя «Непахісная рашучасць» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Ваенная аперацыя супраць Ісламскай дзяржавы, Грамадзянская вайна ў Іраку, Інтэрвенцыя ЗША і іх саюзнікаў у Сірыі, Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года | |||
| |||
Дата | з 8 жніўня 2014 | ||
Месца | Ірак, Сірыя | ||
Вынік | Сілы ІД выбітыя з Ірака ў Сірыю | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ход аперацыі
правіцьАперацыя пачалася 8 жніўня 2014 года з авіяўдараў. У адпаведнасці са справаздачай міністэрства абароны ЗША за перыяд 2014—2015 гады ў нанясенні авіяцыйных удараў былі задзейнічаны ВПС ЗША, Аўстраліі, Канады, Даніі, Францыі, Іарданіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, Бахрэйна, Саудаўскай Аравіі і ААЭ. Акрамя гэтага ў знішчэнні інфраструктуры ісламістаў прыцягваліся караблі ВМС ЗША, разгорнутыя ў акваторыі Чырвонага мора і Персідскага заліва[13].
Па дадзеных на 20 жніўня 2015 года было праведзена 6 228 авіяўдараў, з якіх 3 847 прыйшліся на тэрыторыю Ірака, a 2 381 — па тэрыторыі Сірыі. Па дадзеных на 7 жніўня 2015 года, было знішчана больш за 10 тысяч мэтаў, з якіх 119 танкаў, 340 лёгкіх грузавікоў HMMWV, 2 577 агнявых пазіцый і т. д. Поўны кошт аперацыі да 31 ліпеня 2015 года дасягнуў 3,5 млрд долараў, што ў сярэднім складае 9,8 млн долараў у дзень на працягу 357 дзён аперацыі[14]. З амерыканскіх эсмінцаў па аб’ектах тэрарыстаў былі выпушчаны 47 крылатых ракет[11].
5 лютага 2018 года ЗША пачалі вывад войск з Ірака[15], аднак некаторая частка кантынгенту (5 000 чалавек) засталася.
4 мая 2018 гадоў у рамках аперацыі «Непахісная рашучасць» самалёты з авіяносца ЗША «Гары Трумэн», які знаходзіліся ў Міжземным моры[16], нанеслі ўдары па тэрарыстах «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі[17].
5 студзеня 2020 года, пасля абвастрэння амерыкана-іранскага канфлікту, іракскі парламент прагаласаваў за вывад замежных войск з краіны[18]. Аднак амерыканскі прэзідэнт Д. Трамп адмовіўся выводзіць ваенныя кантынгенты, пакуль Ірак не заплаціць за пабудаваныя амерыканцамі базы, у адваротным выпадкі на краіну будуць накладзеныя магутныя санкцыі[19].
Авіяцыя
правіць- ЗША: В-1В, F-15E, F-16A, F-22A, F/A-18, AV-8B, KC-135R, RC-135
- Аўстралія: F/A-18
- Бельгія: F-16А[20]
- Канада: CF-18А
- Данія: F-16A
- Францыя: Рафаль, KC-135FR, Атлантыка-2
- Нідэрланды: F-16A
- Вялікабрытанія: RC-135W, Тарнада GR4, Вояджэр КС2 / 3
- Бахрэйн: F-16A
- Саудаўская Аравія: F-15S
- ААЭ: Міраж, F-16A
Назва аперацыі
правіцьАфіцыйная назва аперацыі была дадзена толькі праз два месяцы пасля яе пачатку[11]. Прадстаўнікі камандавання ўзброеных сіл ЗША заявілі: «назва аперацыі заклікана адлюстраваць сабой непахісную рашучасць і глыбокую прыхільнасць ЗША і краін-партнёраў у рэгіёне, а таксама ва ўсім свеце да знішчэння тэрарыстычнай групоўкі ІДІЛ і ліквідацыі пагрозы, якую яна прадстаўляе для Іраку, рэгіёна і ўсёй сусветнай супольнасці»[11].
Крытыка
правіцьРасійскі палітолаг Аляксандр Храмчыхін вельмі скептычна ацэньваў намаганні міжнароднай кааліцыі пры правядзенні аперацыі «Непахісная рашучасць». Паводле яго, мэта аперацыі «Непахісная рашучасць» — не разграміць «халіфат», а выціснуць яго з Ірака ў Сірыю[21].
Заўвагі
правіць- ↑ Более 200 польских военных будут сражаться с ИГ в Кувейте и Ираке // ТАСС, 19 июня 2016
- ↑ Archived copy . Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2018. Праверана 8 лютага 2019.
- ↑ Archived copy . Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2019. Праверана 8 лютага 2019.
- ↑ en:Iraqi Civil War (2014–2017)
- ↑ Anna news. Теракт в Манбидже: что известно на данный момент. 16 января 2019; [1]
- ↑ Airstrikes in Iraq and Syria . US Department of Defense (30 верасня 2016). Праверана 21 October 2016.
- ↑ Once promised paradise, ISIS fighters end up in mass graves . The Straits Times (15 кастрычніка 2017). Праверана 11 December 2017.
- ↑ 28 months of bombing by the international coalition kills more than 6900 persons in Syria, including 820 Syrian civilians . SOHR (23 студзеня 2017). Праверана 24 January 2017.
- ↑ Коалиция во главе с США убила в Ираке 1370 мирных жителей
- ↑ US-led Coalition in Iraq & Syria . Airwars. Праверана 19 October 2019.
- ↑ а б в г Операция США и их союзников "Непоколебимая решимость" .
- ↑ Операция США «Непоколебимая решимость»: промежуточные итоги .
- ↑ Война против «Исламского государства» в цифрах // Русская служба BBC,16 февраля 2015
- ↑ Operation Inherent Resolve. Targeted operations against ISIL terrorists. — U.S. Department of Defense
- ↑ Впервые за три года США и Ирак договорились о выводе войск (руск.)(недаступная спасылка). zik.ua. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2018. Праверана 5 лютага 2018.
- ↑ США наносят удары по целям в Сирии с авианосца
- ↑ С авианосца США «Гарри Трумэн» нанесли удары по террористам в Сирии
- ↑ Иракский парламент проголосовал за вывод иностранных войск из страны (руск.). РИА Новости (5 студзеня 2020). Праверана 7 студзеня 2020.
- ↑ Трамп отказался выводить войска из Ирака, пока Багдад не заплатит за американскую военную базу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022. Праверана 10 студзеня 2020.
- ↑ Операция США и их союзников "Непоколебимая решимость" (2015) - 2000 . Top secret - Pentagonus. Праверана 30 сакавіка 2016.
- ↑ Александр Храмчихин. Из последних сил(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2015. Праверана 25 жніўня 2015.
Спасылкі
правіць- U.S. Central Command News Release. Iraq and Syria Operations Against ISIL Designated as Operation Inherent Resolve (15 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2014. Праверана 25 жніўня 2015.
- Александр Храмчихин. Непоколебимая решимость наступать на грабли(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2015. Праверана 25 жніўня 2015.