Аперацыя «Палаючае дзіда»

Аперацыя «Палаючая дзіда» (англ.: Flaming Dart) — паветраная аперацыя ЗША падчас В’етнамскай вайны (люты 1965 года), прадпрынятая ў адказ на акцыі партызан НФПВВ супраць амерыканскіх вайскоўцаў у Паўднёвым В’етнаме.

Аперацыя «Палаючая дзіда»
Асноўны канфлікт: Вайна ў В’етнаме
Дата 7—11 лютага 1965
Месца Паўночны В’етнам
Праціўнікі
Сцяг В'етнама Паўночны В’етнам Сцяг ЗША ЗША
Страты
невядома невядома

Аперацыя праводзілася ў два этапы:

  • Flaming Dart I — праведзена 78 лютага ў адказ на здзейсненыя той жа ноччу напады на верталётную базу Кэмп-Холауэй і штаб другога паўднёвав’етнамскага корпуса ў Плейку. Удар нанесены самалётамі ВМС ЗША і ВПС Паўднёвага В’етнама.
  • Flaming Dart II — праведзена 11 лютага ў адказ на выбух гатэля ў Куі-Ноне, у якім пражывалі амерыканскія ваенныя саветнікі.

У ходзе двух налётаў амерыканская і паўднёвав’етнамская авіяцыя нанесла ўдары па ваенных аб’ектах на поўдні Паўночнага В'етнама (у раёне Дангхоя і паўночней ДМЗ), звязаным з падрыхтоўкай салдат паўночнав’етнамскай арміі перад адпраўкай у Паўднёвы В’етнам.

Аперацыя «Палаючая дзіда» была другім выпадкам бамбардзіровак амерыканскай авіяцыяй Паўночнага В’етнама з пачатку вайны. У ходзе першай аперацыі («Пранізлівая страла», жнівень 1964 года) быў здзейснены толькі адзін авіяналёт.

Дату першага ўдару аперацыі «Палаючага дзіда» (7 лютага 1965 года) часам называюць датай пачатку рэгулярных бамбардзіровак Паўночнага В’етнама, што не адпавядае рэчаіснасці. Удары з’яўляліся выключна акцыямі адплаты[1]. Кампанія рэгулярных налётаў (аперацыя «Грымоты») пачалася толькі 2 сакавіка таго ж года.

Зноскі

  1. Дэвидсон Ф. Война во Вьетнаме (1946—1975). — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — С. 336.

Літаратура правіць

  • Clodfelter, Micheal. Vietnam in Military Statistics: A History of the Indochina Wars, 1772—1991. McFarland & Company, 1995. ISBN 0786400277, 9780786400270.
  • Frankum, Ronald Bruce. Like Rolling Thunder: The Air War in Vietnam, 1964—1975, Rowman & Littlefield, 2005. ISBN 0742543021, 9780742543027.

Спасылкі правіць