Аповесць пра трох каралёў
«Аповесць пра трох каралёў» — помнік беларускай перакладной літаратуры апакрыфічнага характару. Арыгінал твора напісаны ў XIV ст. нямецкім манахам Іаганам з Гільдэсгайма на лацінскай мове. На беларускую мову перакладзены ў 2-й палове XV ст. Захаваўся ў 3 спісах. Найбольш ранні, Ленінградскі, XV ст. зберагаецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў складзе рукапіснага зборніка разам з «Жыціе Аляксея, чалавека божага», «Страсцямі Хрыстовымі». У аснове аповесці евангельскі эпізод пра пакланенне нованароджанаму Ісусу Хрысту трох усходніх цароў-язычнікаў, якія пасля сталі шчырымі хрысціянамі. У творы апісваецца іх падарожжа ў «святую зямлю», прырода зямель Блізкага Усходу, побыт, звычаі, веравызнаўчыя і этнічныя асаблівасці розных народаў, у т.л. грэкаў, сірыйцаў, армян, грузін. Аповесць каштоўная як сведчанне духоўных запатрабаванняў пэўных слаёў беларускіх чытачоў XV—XVI стст., адна з крыніц іх гісторыка-геаграфічных уяўленняў пра краіны Блізкага Усходу.
Аповесць пра трох каралёў | |
---|---|
Мова арыгінала | старабеларуская мова |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
Літаратура
правіць- Чамярыцкі, В. А. «Аповесць пра трох каралёў» / В. А. Чамярыцкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 139.