Апольскі ўніверсітэт
Апольскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Opolski) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Аполе ў Польшчы.
Апольскі ўніверсітэт | |
---|---|
польск.: Uniwersytet Opolski | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Opolski |
Заснаваны | 1994 |
Тып | класічны ўніверсітэт |
Рэктар | Марак Казімір Маснык |
Рэктар | Marek Masnyk[d][1] |
Студэнты | 15 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Аполе |
Юрыдычны адрас |
вул. Каперніка 11а, 45-040 г. Аполе |
Сайт | uni.opole.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьАпольскі ўніверсітэт — адзін з васямнаццаці дзяржаўных класічных універсітэтаў у Польшчы, які базуецца ў горадзе Аполе. Быў утвораны ў 1994 годзе ў выніку аб’яднання Вышэйшай педагагічнай школы імя Сілезскіх паўстанцаў (заснавана ў 1950 годзе ва Уроцлаве і пераведзена ў 1954 годзе ў Аполе) і апольскага філіяла Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (размяшчаўся ў Нысе), заснаванага на шматгадовым вопыце Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Нысе, дзе працавалі навуковыя кадры былога багаслоўскага факультэта Універсітэта Яна Казіміра ў Львове. Універсітэт выводзіць свае традыцыі са спробы ў XVI стагоддзі стварыць Пястаўскі ўніверсітэт у Бжэгу князем Ежы II і ў Нысе ў XVII стагоддзі ўроцлаўскім біскупам Карлам Габсбургам.
Навучанне студэнтаў вядзецца на 47 асноўных кірунках стацыянарнай і завочнай форм навучання. На працягу апошніх гадоў універсітэт з’яўляецца міждысцыплінарнай научальнай установай з перавагай гуманітарных спецыяльнасцей. У яго складзе дзейнічае 12 факультэтаў, 20 інстытутаў і 12 міжвузаўскіх падраздзяленняў.
Установа мае 771 навукова-метадычных супрацоўнікаў (з іх 60 — на пасадзе прафесара звычайнага, 155 — на пасадзе прафесара надзвычайнага, 387 — на пасадзе ад’юнкта, 80 — на пасадзе асістэнта, 84 — на пасадзе старшага выкладчыка і 5 выкладчыкаў). З пункту гледжання атрыманых навуковых ступеняў ва ўніверсітэце працавалі: 87 прафесараў, 165 хабілітаваных дактароў і 350 дактароў філасофіі.
Структура
правіцьФакультэты
правіць- Багаслоўскі факультэт
- Медыцынскі факультэт
- Прыродазнаўчы факультэт
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт матэматыкі, фізікі і інфарматыкі
- Факультэт медыцынскіх навук
- Факультэт навук аб палітыцы і сацыяльных камунікацыях
- Факультэт права і адміністрацыі
- Факультэт сацыяльных навук
- Факультэт хіміі
- Філалагічны факультэт
- Эканамічны Факультэт
Інстытуты
правіць- Інстытут біялогіі
- Інстытут хіміі
- Інстытут эканомікі і фінансаў
- Інстытут фізікі
- Інстытут сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і прасторавай эканомікі
- Інстытут гісторыі
- Інстытут інфарматыкі
- Інстытут экалагічнай інжынерыі і біятэхналогій
- Інстытут лінгвістыкі
- Інстытут медыцынскіх навук
- Інстытут навук аб літаратуры
- Інстытут палітычных навук і адміністрацыі
- Інстытут навук аб кіраванні і якасці
- Інстытут навук аб здароўі
- Інстытут педагагічных навук
- Інстытут правазнаўства
- Інстытут багаслоўскіх навук
- Інстытут псіхалогіі
- Інстытут візуальных мастацтваў
Зноскі
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/82d9ae49-c04f-4383-a846-9f1091a57cfa Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Апольскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта