Апостраф
надрадковы значок
Апостраф — надрадковы значок у выглядзе коскі. Указвае на пропуск галосных пры скарачэнні слоў (англ.: don't замест do not), аддзяляе артыклі і часціцы ў іншамоўных словах (фр.: d'Arc). У беларускую графіку ўведзены ў 1920-я гг.
Правілы напісання апострафа ў беларускай мове
правіцьАпостраф пішацца пры асобным вымаўленні зычных з наступным галосным:
- пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную, перад е, ё, ю, я і націскным і: ад’езд, аб’ём, аб’я́ва, аб’ядна́цца, пад’ё́мны, раз’ю́шыцца, між’я́русны, аб’і́нець, уз’ядна́нне, ад’юта́нт, ін’е́кцыя, кан’юнкту́ра;
- у сярэдзіне слова пасля губных б, в, м, п, ф, заднеязычных г, к, х, зубных д, т і дрыжачага р перад літарамі е, ё, і, ю, я: б’ецца, вераб’і, В’етнам, інтэрв’ю, сям’я, Дзям’ян, Камп’ен, куп’ё, куп’істы, п’юць, саф’ян, Пракоф’еў, Пракоф’евіч, Мантэг’ю, Лук’ян, Х’юстан, Аж’е, Ч’япа, Буш’е, Д’еп, бар’ер, надвор’е, Грыгор’еў, Юр’еў, Мар’іна Горка;
- у складаных словах з першай часткай двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю, я: двух’ярусны, трох’ярусны, шмат’ядзерны, шмат’ёмісты.
Апостраф не пішацца:
- пасля ў (у нескладовага) перад літарамі е, ё, і, ю, я: абаўецца, саўюць, салаўі.
Гл.таксама
правіцьЛітаратура
правіць- А. М. Булыка. Апостраф. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).