Апосумы (Didelphidae) — сямейства сумчатых млекакормячых, адзінае сучаснае сямейства ў атрадзе апосумаў (Didelphimorphia), налічвае 17 родаў[1].

Апосумы

Didelphis albiventris
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Didelphidae Gray, 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179919
NCBI  9265
EOL  7622
FW  39945

Апісанне правіць

Даўжыня цела 7—50 см. Хвост (4—55 см) звычайна хапальны, голы на канцы. Морда выцягнутая і завостраная. Канечнасці пакарочаныя, пяціпальцыя; заднія крыху даўжэйшыя за пярэднія. Вялікі палец на задніх лапах вялікіх памераў, проціпастаўлены іншым. Есць сумка. Саскоў ад 5 да 27.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў Амерыцы і на Малых Антыльскіх астрвах.

Самая старажытная група сумчатых. У Паўночнай Амерыцы вядомы з ніжняга мелу, у Еўропе — з эацэну да міяцэну.

Жывуць на зямлі і дрэвах у лясах, стэпах, пустынях, гарах да 4000 м, зрэдку паўводныя — вадзяны апосум. Паўночны апосум акліматызаваны ў Каліфорніі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Усёедныя.

За год 1—З прыплоды па 4—11 (зрэдку да 25) дзіцянят.

Промысел, выкарыстанне правіць

Аб’екты промыслу. Звычайныя апосумы — лабараторныя жывёлы.

Зноскі

  1. Didelphidae Архівавана 1 студзеня 2012 года. в книге Wilson D. E. & Reeder D. M. (editors). 2005. Mammal Species of the World. A Taxonomic and Geographic Reference (3rd ed.). — Baltimore: Johns Hopkins University Press, 2 vols. (2142 pp.) ISBN 978-0-8018-8221-0 [1] Архівавана 7 кастрычніка 2012.

Літаратура правіць