Апошні бой Кастэра
«Апошні бой Кастэра» (англ.: Custer's Last Fight) — амерыканскі чорна-белы нямы кароткаметражны біяграфічны вестэрн 1912 года рэжысёра Фрэнсіса Форда. Першы фільм пра генерала Джорджа Армстранга Кастэра і яго апошні бой каля Літл-Бігхорн. Прэм'ера адбылася 4 кастрычніка 1912 года.
Апошні бой Кастэра | |
---|---|
англ.: Custer's Last Fight | |
Жанр | біяграфічны фільм, вестэрн[d] і нямое кіно |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кінакампанія | «101-Bison», «New York Motion Picture» |
Працягласць | 30 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1912 |
IMDb | ID 0002126 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сінопсіс
правіцьФільм апавядае пра падзеі 1876 года і бітву паміж індзейцамі і 7-м кавалерыйскім палком арміі ЗША каля ракі Літл-Бігхорн. Рэшткі амерыканскіх войскаў пад камандаваннем Джорджа Кастэра вымушаны трымаць апошнюю абарону на ўзгорку пад націскам індзейцаў.
У ролях
правіцьАкцёр | Роля |
---|---|
Фрэнсіс Форд | Джордж Армстранг Кастэр |
Грэйс Кунард | Элізабэт Бэкан Кастэр |
Дж. Барні Шэры | Джэймс Маклафлін |
Уільям Ігл Шырт | Сядзячы Бык |
Арт Акорд | салдат |
Чарлз К. Фрэнч | эпізадычная роля |
Эн Літл | эпізадычная роля |
Ліліян Крысці | эпізадычная роля |
Том Чатэртан | армейскі сяржант (нямае ў тытрах) |
Клэйтан Манро Тэтэрс | воін сіу Чырвоны Ланс (нямае ў тытрах) |
Стварэнне
правіцьФільм здымаўся на студыі «Inceville», каньён Санта-Інэс, Лос-Анджэлес[1]. У фільме бралі ўдзел больш за 2000 статыстаў. З бюджэтам у 30 000 долараў фільм быў самым дарагім на момант выхаду.
У 1924 годзе выйшла другая, дапоўненая версія фільма працягласцю 54 хвіліны[2]. Другая версія выпушчана ў 2005 годзе на DVD.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Апошні бой Кастэра на сайце «American Film Institute Catalog» (англ.)
- Апошні бой Кастэра на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Апошні бой Кастэра на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)