Апошні жыхар сталіцы свету

польскі дакументальны фільм

«Апо́шні жыха́р сталі́цы све́ту» (польск.: Ostatni mieszkaniec stolicy świata) — польскі дакументальны кароткаметражны фільм, зняты беларускім рэжысёрам Янушам Гаўрылюком у 2011 годзе.[1]

Апошні жыхар сталіцы светуM:
польск.: Ostatni mieszkaniec stolicy świata
Жанр дакументальны фільм
Працягласць 28 хв.
Краіна
Мова польская
Год 2011

Сюжэт правіць

Ці ёсць нехта, хто не чуў гісторыі Вершаліна[pl]? Аб прароку Іллі — сялянскім святым, да якога цягнуліся натоўпы пілігрымаў з Гродзеншчыны, Падляшша, Палесся і Падолля? Месіі, які будаваў Новы Іерусалім пасярод Кнышыньскай пушчы? Гэтай тэме прысвяцілі некалькі фільмаў і тэатральных п’есаў. Быў час, калі людзі мастацтва ехалі туды, каб пазнаёміцца з феноменам гжыбоўскай секты. Цяпер, калі мінула амаль 70 гадоў, там як у раю, якога нецярпліва чакалі паслядоўнікі прарока Іллі. Застаўся толькі Адам у вобразе Барыса, што жыў за 100 метраў ад руінаў Вершаліна.

Здымачная група правіць

  • рэжысёр — Януш Гаўрылюк
  • аператар — Януш Гаўрылюк
  • мантаж — Тыматэўш Касперовіч

Зноскі

  1. ""Ostatni mieszkaniec stolicy świata"" [польская]. Gazeta.pl. 16.03.11, 00:49. Праверана 2020-05-02. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі правіць