Апошні золак

сумесны музычны праект беларускіх музыкаў супраць смяротнага пакарання

«Апо́шні зо́лак» — сумесны музычны праект беларускіх музыкаў супраць смяротнага пакарання, запісаны жыўцом у 2014 годзе.[2]

Апошні золак
Вокладка альбома «Апошні золак» (2014)
музычны альбом розныя выканаўцы[d]
Дата выпуску 2014
Запісаны 2014
Жанр рок-музыка
Мова песень беларуская
Прафесійныя рэцэнзіі
НазваАўтар Працягласць
1. «Мая раніца» Ганна Хітрык  
2. «Мір» Ганна Хітрык  
3. «У той самы момант» Алесь Дзянісаў  
4. «1937» Алесь Дзянісаў  
5. «Памылка» Наста Шпакоўская  
6. «Чакаем» Наста Шпакоўская  
7. «Твой Сакрат» Віктар Рудэнка  
8. «Неба шэрае» Віктар Рудэнка  
9. «Брама» Аляксандр Памідораў  
10. «Дым» Аляксандар Памідораў  
11. «Лепей шыбенікі, чым каты» Зміцер Вайцюшкевіч  
12. «Змрок» Зміцер Вайцюшкевіч  
13. «Нельга забыць» Лявон Вольскі  
14. «Вера, Надзея, Любоў» Лявон Вольскі і Ганна Хітрык  

Крытыка

правіць

Музычны крытык Сяргей Будкін адзначыў, што «пры ўдумлівым праслухоўваньні і праглядзе „Апошняга золку“ шырыня мысьленьня можа сапраўды ўразіць». Музычны журналіст Ягор Цывілька лічыць, што «ў цэлым, выдатны праект, які варта слухаць хаця б дзеля нязвыклага і кранальнага Памідорава ў атачэнні скрыпак». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны паскардзіўся, што альбому «бракуе дакладнасці акцэнтаў і гучанняў, якую забяспечвае паўнавартасная праца ў студыі». Музычны журналіст Аляксандр Чарнуха выказаў меркаванне, што «альбом гучыць як музычны вінегрэт ― нагрувашчванне песень, няхай і прысвечаных адной тэматыцы і выкананых у адчувальна падобнай манеры, але пры гэтым пазбаўленых адзінага стрыжня».

Зноскі

  1. Розныя артысты "Апошні золак" (+аўдыё). experty.by (10 студзеня 2014). Праверана 31 мая 2019.
  2. «Апошні золак». Прастрэлены навылёт(недаступная спасылка). Тузін Гітоў (18 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2019. Праверана 31 мая 2019.

Спасылкі

правіць