«Апошні хлеб» — кінааповесць, знятая на кінастудыі «Беларусьфільм». Рэжысёр: Барыс Сцяпанаў. Сцэнарыст: Вадзім Трунін. Аператары: Анатоль Забалоцкі, Юрый Марухін. Кампазітар: Марк Фрадкін. Мастак: Яўген Ганкін. Па матывах аднайменнай аповесці В.Труніна. Прэм’ера: 19 жніўня 1963 года.

Апошні хлебM:
Апошні хлеб
Жанр кінааповесць[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 86 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 1963
IMDb ID 5019796

Акцёры: Юрый Салаўёў, Таццяна Гаўрылава, Аляксей Локцеў, Георгій Жжонаў, Іван Назараў, Генадзь Юхцін, Усевалад Кузняцоў, Павел Кашлакоў, Аркадзь Трусаў, Гінаят Касымханаў, Раман Філіпаў, Уладзімір Пратасенка, Ігар Ясуловіч.

Сюжэт правіць

Перабраўшы сваімі рукамі ўсе дэталі старэнькага камбайна, цаліннік-першапраходзец дзед Якушэнка апошнюю сваю вялікую гарачую пару — уборку хлеба — сустрэў годным чынам. Але механік распарадзіўся па-свойму: зняў з машыны дзеда ўсе шасцярэнькі і пусціў іх на запчасткі прабуксоўвальнай тэхнікі. Аляксей, Ірына і Дзмітрый вырашылі дапамагчы дзеду — і адправіліся ўвечары шукаць па суседніх гаспадарках запчасткі для яго камбайна…

Літаратура правіць

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2